Арцём Сяргеевіч Старгародскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Арцём Старгародскі)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Арцём Старгародскі
Artem Starhorodskyi.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Арцём Сяргеевіч Старгародскі
Нарадзіўся 17 студзеня 1982(1982-01-17)[1] (36 гадоў)
Кіеў, УССР, СССР
Грамадзянства Сцяг Украіны Украіна
Рост 180 см
Вага 71 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Украіны Арсенал (Кіеў)
Нумар 13
Кар’ера
Клубная кар’ера*
1998 — 2001 Сцяг Украіны Дынама (Кіеў) 0 (0)
1998 — 2001   Сцяг Украіны Дынама-3 (Кіеў) 61 (5)
2000   Сцяг Украіны Дынама-2 (Кіеў) 1 (0)
2002 — 2003 Сцяг Украіны Сістэма-Борэкс (Боярка) 60 (4)
2004 Сцяг Украіны Нафтавік-Укрнафта (Ахтырка) 60 (4)
2005 — 2006 Сцяг Украіны Таўрыя (Сімферопаль) 26 (0)
2006   Сцяг Украіны Крымцяпліца (Маладзёжны) 25 (4)
2007 — 2012 Сцяг Украіны Арсенал (Кіеў) 98 (5)
2013 Сцяг Украіны Чарнаморац (Адэса) 6 (0)
2013 Сцяг Украіны Арсенал (Кіеў) 11 (0)
2014 — 2016 Сцяг Беларусі Шахцёр (Салігорск) 73 (12)
2017 — Сцяг Украіны Арсенал (Кіеў)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 21.02.2017.


Арцём Старгародскі (нар. 17 студзеня 1982, Кіеў, УССР) — украінскі футбаліст, паўабаронца кіеўскага «Арсенала».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў складзе моладзевых каманд кіеўскага «Дынама». Пасля выступаў за розныя каманды ў Першай лізе. У 2005 годзе дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў складзе сімферопальскай «Таўрыі».

З 2007 года доўгі час выступаў за кіеўскі «Арсенал». У студзені 2013 года перайшоў у адэскі «Чарнаморац», але ўлетку 2013 года вярнуўся ў «Арсенал». У кастрычніку 2013 года «Арсенал» зняўся з чэмпіянату і спыніў сваё існаванне, у выніку Арцём стаў свабодным агентам.

У студзені 2014 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[2]. У складзе «Шахцёра» замацаваўся як асноўны атакуючы паўабаронца. 3 мая 2014 года забіў гол у фінальным матчы Кубка Беларусі супраць «Нёмана», які стаў адзіным у матчы і першым афіцыйным на новаадчыненай Барысаў-Арэне, такім чынам прынёс «Шахцёру» перамогу ў Кубку. У гэтым жа матчы атрымаў траўму, з-за якой адсутнічаў да ліпеня, пасля вярнуўся ў асноўны склад.

У снежні 2014 падоўжыў кантракт з гарнякамі[3]. У сезоне 2015 стаў капітанам салігорскай каманды. Сезон распачаў на пазіцыі апорнага паўабаронцы, але потым вярнуўся на месца атакуючага паўабаронцы. У лістападзе 2015 года зноў падоўжыў пагадненне з салігорцамі[4], заставаўся асноўным атакуючым паўабаронцам у сезоне 2016. У снежні 2016 года новы галоўны трэнер салігорскага клуба Алег Кубараў абвясціў, што Старгародскі пакідае «Шахцёр»[5].

У лютым 2017 года зноў стаў іграком кіеўскага «Арсенала»[6].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Двойчы ў складзе зборнай Украіны станавіўся пераможцам сусветнай Універсіяды.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]