Барысаў-Арэна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Барысаў-Арэна
Borisov-arena stands.jpg
Месцазнаходжанне Сцяг Беларусі Барысаў, Беларусь
Закладзены 12 лістапада 2010
Адкрыты 3 мая 2014 года
Кошт узвядзення 28 млн. еўра[1]
Архітэктар Сцяг Славеніі «Ofis arhitekti»
Уладальнік БАТЭ (Барысаў)
Умяшчальнасць 13 400[2]
Хатняя каманда Сцяг Беларусі БАТЭ
Памеры поля 105 х 68 м
Пакрыццё Натуральны травяны газон
Сайт fcbate.by/en/club/stadium/borisov-arena
Commons-logo.svg Барысаў-Арэна на Вікісховішчы

Барысаў-Арэна — футбольны стадыён у Барысаве, які з'яўляецца хатнім стадыёнам футбольнага клуба БАТЭ. Разліковая ёмістасць стадыёна — 13 400 гледачоў[3]. Стадыён быў уведзены ў эксплуатацыю ўвесну 2014 году. Афіцыйнае адкрыццё адбылося 3 мая 2014 года фінальным матчам розыгрышу Кубка Беларусі паміж клубамі «Шахцёр» і «Нёман»[4].

Па выніках штогадовага конкурса, які праводзіць сайт StadiumDB.com, «Барысаў-Арэна» ўвайшла ў дзесятку лепшых стадыёнаў свету, узведзеных у 2014 годзе[5].

Будаўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйна будаўніцтва новага барысаўскага стадыёна пачалося 12 лістапада 2010 года. Пляцоўка пад будаўніцтва была абрана ў лясным масіве побач з трасай на Мінск і на адлегласці ў 60 кіламетраў ад аэрапорта «Мінск-2».

Паводле стану на 3 кастрычніка 2012 года да стадыёна ўжо былі падведзены інжынэрныя камунікацыі — электразабеспячэнне, водаправод, каналізацыя, пабудаваны будынак размеркавальнага пункта, у якім вяліся мантаж і наладка неабходнага абсталявання. Было ўсталявана 90% калёнаў і з дапамогай двух вежавых кранаў змантыравана каля 40% жалезабетонных канструкцый. Усяго ж было сабрана металаканструкцый агульнай вагай каля 450 тонаў. Уведзена амаль 45% трыбунаў, абсталявана 7 аўтастаянак, практычна цалкам уладкаваныя пад'язныя шляхі, на якіх засталося абкласці толькі верхні пласт асфальтавага пакрыцця. У першай дэкадзе кастрычніка планавалася ўсталяваць першую ферму даху і пачаць закладку сценавых перагародак. На гэты час адкрыццё было запланавана на сярэдзіну 2013 года.

У сярэдзіне сакавіка 2013 года для стадыёну гомельскае прадпрыемства «Святлатэхніка» вырабіла больш за 12 тысяч антывандальных сядзенняў, якія немагчыма падпаліць і выламаць. У пачатку красавіка 2013 года было завершана ўсталяванне фермаў, і іхная абвязка па крузе. Пасля гэтага будаўнікі пачалі накрываць дах над паўночнай трыбунай.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]