Аршанскі мясакансервавы камбінат
| УП «Аршанскі мясакансервавы камбінат» | |
|---|---|
| альтэрн.: Аршанскі мясакансэрвавы камбінат[1] | |
| Тып | Унітарнае прадпрыемства |
| Заснаванне | 5 студзеня 1930 года |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | вул.Шклоўская, 34, 211384, г. Орша, Віцебская вобласць, Рэспубліка Беларусь |
| Адрас | |
| Галіна | мясная прамысловасць[2] |
| Прадукцыя | дзіцячае харчаванне[d][2], мясная кансерва[d][2], каўбаса[2] і паштэт[3] |
| Уласны капітал |
|
| Абарот |
|
| Аперацыйны прыбытак |
|
| Чысты прыбытак |
|
| Актывы |
|
| Колькасць супрацоўнікаў |
|
| Сайт | omkk.by |
Аршанскі мясакансервавы камбінат — мясаперапрацоўчае прадпрыемства абласнога значэння ў горадзе Оршы. Пабудаваны ў 1928—1930 гадах.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1935 годзе ўведзены ў дзеянне кансервавы цэх. У Вялікую Айчынную вайну разбураны, пасля вайны адноўлены і рэканструяваны.
Асноўная прадукцыя станам на 1995 год: мяса, каўбасныя вырабы, кансервы мясныя, тлушч харчовы і тэхнічны, мясныя паўфабрыкаты, сухія кармы, субпрадукты.
У 1998 годзе прадпрыемства пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства.
У канцы лютага 2020 года на падставе Указа Прэзідэнта № 70 «Аб развіцці аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці» на базе Аршанскага мясакансервавага камбіната быў створаны аграхолдынг. 33 сельгасарганізацый і перапрацоўчых прадпрыемстваў Аршанскага, Дубровенскага, Талачынскага раёнаў былі аб’яднаны ў адну сыравінную зону, а кіраўніком аршанскага аграаб’яднання стаў Андрэй Булаўкін[6].
Кіраўнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Андрэй Булаўкін (з 2020 года)
Зноскі
- ↑ Беларуская служба Радыё «Свабода» — 2023. Праверана 22 ліпеня 2025.
- ↑ а б в г Віцебская абласная бібліятэка — 2019. Праверана 22 ліпеня 2025.
- ↑ https://omkk.by/produktsiya/pashtety.html — 2025. Праверана 22 ліпеня 2025.
- ↑ а б в г д https://disk.yandex.ru/i/C0leavGygSXKHQ — 2025. Праверана 22 ліпеня 2025.
- ↑ Беларускае тэлеграфнае агенцтва — 2021. Праверана 22 ліпеня 2025.
- ↑ На базе Аршанскага мясакансервавага камбіната створаны аграхолдынг
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Аршанскі мясакансервавы камбінат. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).