Перайсці да зместу

Арыберт I

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арыберт I
Вялікі князь Абадрыцкага саюза
каля 700 — 724
Папярэднік Віслаў
Пераемнік Арыберт II

Нараджэнне каля 640
Смерць 724
Род House of Vizlav[d]
Бацька Vislav of Obotrites[d]
Жонка Вундана, прынцэса Сарматыі (Польшчы)
Дзеці Aribert II[d] і Q16537078?

Арыберт I (Арытберт I; каля 640724) — кароль (вялікі князь) Саюза абадрытаў (700—724).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Арыберт I быў сынам Віслава, пасля смерці якога, меркавана, ён і заняў прастол. Такім чынам, ён кіраваў у перыяд з 700 па 724 год. Магчыма, пасля яго смерці некаторы час кіраваў адзін з ягоных невядомых па імёнах братоў.

Імя Арытберт, як меркаваў Ё. Ф. Хемніц, мае лангабардскае паходжанне. Гэта цалкам верагодна, бо ягонай маці ў гістарычных крыніцах называецца невядомая па імені дачка караля лангабардаў.

Адзначаецца, што да моманту шлюбу ў 1716 годзе герцага мекленбургскага Карла Леапольда і расійскай царэўны Кацярыны прарэктар гімназіі Фрыдрых Томас склаў так званыя «Мекленбургскія генеалогіі», у якіх прасочваецца, што дынастыі абодвух маладых узыходзілі да Арыберта I.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Вярхоўныя князі абадрытаў