Перайсці да зместу

Ёган Фрыдрых Хемніц

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ёган Фрыдрых Хемніц
ням.: Johann Friedrich Chemnitz
Дата нараджэння 17 чэрвеня 1611(1611-06-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 снежня 1686(1686-12-11) (75 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці юрыст, гісторык, архівіст
Альма-матар

Ёган Фрыдрых Хемніц (ням.: Johann Friedrich Chemnitz; 17 чэрвеня 1611, Шчэцін — 11 снежня 1686, Пархім) — нямецкі юрыст, мекленбургскі гісторык і архіварыус.

Ёган Хемніц быў сынам юрыста і канцлера Памераніі Марціна Хемніца (1561—1627). Вучыўся ва ўніверсітэтах Франкфурта на Одэры і Ростака. У 1636 годзе ён адправіўся ў Нідэрланды і Англію. З 1637 года ў Францыі некалькі гадоў быў аканомам барона фон Дэгенфельда.

З 1639 года Хемніц жыў у Шлезвігу. У 1642 ён быў прызначаны каралеўскім архіварыусам у Шверыне. У 1648 годзе ён стаў сакратаром герцагіні Магдалены Сібілы Гольштэйн-Готарпскай. Пасля яе шлюбу з герцагам Мекленбурга-Гюстрава Густавам Адольфам Хемніц быў прызначаны сакратаром і архіварыусам у Гюстраве. У 1667 годзе ён быў прызначаны пратанатарыем і памочнікам у прыдворным судзе ў Пархіме.

Ён пакінуў вялікую мекленбургскую хроніку «Chronicon Megapolense», якая, апрача іншага, уключае генеалогію мекленбургскага княжацкага дому. Паводле манускрыпта Хемніца, апублікаванага пасля яго смерці Ёганам Хюбнером у 1708 годзе, заснавальнік старажытнарускай дзяржавы князь Рурык быў сынам бодрыцкага князя Годліба (Гадслава, Гатлейба), які загінуў у вайне з данамі ў 808 годзе[3]. На хроніку Хемніца абапіраўся прарэктар гюстраўскай гімназіі Фрыдрых Томас, які знаходзіў «рускія» карані ў генеалогіях Мекленбурга[4].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #11765597X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 20 снежня 2014.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #11765597X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  3. Huebner J.: Genealogische Tabellen, nebst denen darzu gehoerigen genealogischen Fragen, zur Erlaeutering der politischen Historie. Th. 1-3. — Leipzig, 1725—1728.
  4. Thomas F.: Avitae Russorum atque Meclenburgensium principum propinquitatis, occasione connubii serenissimi Ducis Caroli Leopoldi, cum Catharina Ivanovna, magni Russorum Ducis Alexii. — Rostock, 1717.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ludwig Fromm: Chemnitz, Johann Friedrich. Allgemeine Deutsche Biographie (ADB). Band 4, Duncker & Humblot, Leipzig 1876, S. 116.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]