Арыстыд Бруан
Арыстыд Бруан | |
---|---|
фр.: Aristide Bruant | |
![]() | |
Род дзейнасці | шансанье, спявак, комік, аўтар-выканаўца, уласнік начнога клуба, паэт, пісьменнік, журналіст, філосаф, кампазітар |
Дата нараджэння | 6 мая 1851[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 лютага 1925[3] (73 гады) ці 11 лютага 1925[4] (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
![]() |
Арыстыд Луі Арман Бруан (фр. Aristide Louis Armand Bruand, у якасці сцэнічнага імя выкарыстаў напісанне Bruant; 6 мая 1851, Куртэнэ, дэпартамент Луарэ — 10 лютага 1925, Парыж) — французскі паэт, шансанье, камедыянт і ўладальнік кабарэ. Стаў вядомым не ў апошнюю чаргу дзякуючы афішам Анры дэ Тулуз-Латрэка, на якіх ён намаляваны ў чырвоным шаліку і чорным паліто.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 15 гадоў, пасля смерці бацькі, Бруан пакінуў родны горад, каб знайсці працу. Пошукі прывялі яго ў парыжскі багемны квартал Манмартр, дзе ён большую частку часу гультайнічаў у бістро і кабачках, дзе ён і атрымаў магчымасць праявіць свой музычны талент. Бруан хутка авалодаў парыжскім арго, на якім ён пісаў свае песні, поўныя рэвалюцыйнага пафасу і нянавісці да буржуа.
Бруан памёр у Парыжы ў 1925 і быў пахаваны непадалёк ад яго месца нараджэння ў дэпартаменце Луарэ. У гонар яго была названа адна з парыжскіх вуліц.
Зноскі
- ↑ Aristide Bruant // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Aristide Bruand // Roglo — 1997. — 10000000 экз.
- ↑ Aristide Bruant // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 20 кастрычніка 2019.