Арыябарзан II Філапатр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Арыябарзан II Філапатр
Ariobarzanes II Philopator.jpg
 
Дзейнасць: манарх
Нараджэнне: 90 да н.э.
Смерць: I стагоддзе да н.э.
Бацька: Арыябарзан I Філарамей
Маці: Athenais Philostorgos I[d]
Жонка: Афінаіда Філастаргія II[d]
Дзеці: Арыябарзан III і Арыярат X

Арыябарзан II Філапатар (стар.-грэч.: Ἀριοϐαρζάνης Φιλοπάτωρ, які любіць свайго бацьку) — цар Кападокіі з 63/62 па 51 год да н.э.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

З'яўляўся сынам цара Арыябарзана I і Афінаіды Філасторгіі I. Яго родная сястра Філасторгія была жонкай цара Камагены Антыёха I. Арыябарзан II меў персідскія і грэчаскія карані.

Кіраванне[правіць | правіць зыходнік]

Для ўтрымання ўлады ў краіне, цар выкарыстаў у 57 годзе да н.э. дапамогу Рымскай рэспублікі. На працягу наступных некалькіх гадоў ён паспяхова кіраваў краінай, пакуль не быў забіты стаўленікамі Парфіі. Спадчыннікам стаў Арыябарзан III.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Арыябарзан II ажаніўся з дачкой пантыйскага цара Мітрыдата VI Афінаідай Філасторгіяй II. Яна нарадзіла яму двух сыноў: Арыябарзана III і Арыярата X.

Зноскі