Арыябарзан III
| Арыябарзан III | |
|---|---|
| | |
| Нараджэнне | I стагоддзе да н.э. |
| Смерць |
42 да н.э. |
| Бацька | Арыябарзан II Філапатр |
| Маці | Афінаіда Філастаргія II[d] |
Арыябарзан III Эўсеб Філароман (стар.-грэч.: Ἀριοϐαρζάνης Εὐσεϐής Φιλορώμαιος,, «Эўсеб» — «набожны», «Філароман» — «які любіць Рым», пам. каля 42 да н.э.) — цар Кападокіі з 51 па 42 гады да н.э.
Здабыццё прастола
[правіць | правіць зыходнік]Пасля гібелі Арыябарзана II, рымскі сенат ухваліў прызначэнне кіраўніком яго старэйшага сына. Сярод праціўнікаў новага цара апынулася яго маці Афінаіда II, але з дапамогай намесніка Кілікіі Марка Цыцэрона мяцеж быў хутка падушаны.
Аказваючы актыўную дапамогу Гнею Пампею, цар змог атрымаць перавагу і пасля перамогі яго праціўніка — Гая Юлія Цэзара. Да Кападокіі была далучана Малая Арменія, пасля чаго Арыябарзан пачаў падумваць пра здабыццё поўнай незалежнасці ад Рыма. Па гэтай прычыне ён і быў забіты ў 42 г. да н.э. рымскім сенатарам Гаем Касіем Лонгінам. Новым кіраўніком стаў брат нябожчыка Арыярат X.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Hornblower, Simon; Antony Spawforth (1996). The Oxford Classical Dictionary. Oxford University Press.