Арэх чорны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Арэх чорны
Black Walnut Juglans nigra Nut 2400px.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Juglans nigra

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  19254
NCBI  16719
EOL  594611
IPNI  279034-2
TPL  kew-2331834
Juglans nigra

Арэх чорны (Juglans nigra) — від дрэў з роду Арэх сямейства Арэхавыя. Натуральны арэал віду — Паўночная Амерыка (ЗША і Канада). У 1629 годзе арэх чорны быў завезены ў Еўропу[3].

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Дрэва вышынёй да 40 метраў з цёмнай, амаль чорнай карой, пакрытай глыбокімі расколінамі.

Лісце даўжынёй 25-50 см, чарговае, непарнапёрыстае, з 11-23 даўгавата-яйкападобнымі светла-зялёнымі лісточкамі. Лісточкі даўжынёй 6-10 см, шырынёй да 3 см, паступова звужваюцца да верхавіны, аснаванне закругленае, злёгку нераўнабокае, край няправільна-дробназубчасты.

Плод зялёны, шарападобны або грушападобны, дыяметрам 3,5—5 см, пакрыты залозістымі валасінкамі. Эндакарпій (арэх) круглы або яйкападобны, завостраны на вяршыні, з тоўстай шкарлупінай, нагадвае грэцкі арэх.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Яромир Покорны Деревья вокруг нас — Прага: Артия, 1980. — С. 87. — 188 с.