Асадныя сяляне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Асадныя сяляне — катэгорыя феадальна-залежных сялян ВКЛ у XVI ст., галоўнай павіннасцю якіх была асада. Паводле «Уставы на валокі» 1557 года, яны, як і цяглыя сяляне, плацілі чынш, давалі дзякла і стацыю натурай або грашамі, адбывалі талокі і згоны. Кошт усіх асноўных павіннасцяў складаў 106 грошаў з валокі дрэннай зямлі. Асадныя сяляне пераважалі ў дзяржаўных уладаннях і складалі значную колькасць у маёнтках буйных феадалаў. З развіццём фальварка доля асадных сялян змяншалася. На ўсходзе Беларусі большасць сялян былі асадныя.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Спірыдонаў, М. Ф. Асадныя сяляне / М. Ф. Спірыдонаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. — С. 202. — ISBN 5-85700-074-2.