З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Асака валасістаплодная [ 1] (Carex lasiocarpa ) — від травяністых раслін сямейства асаковых .
Шэра-зялёная расліна вышынёй 70—140 см, утварае рыхлыя дзернавіны. Сцяблы няяснатрохгранныя, каля асновы з чырвона-бурымі, глянцаватымі расшчэпленымі похвамі. Лісце доўгае, вузкае, жалабатае. Колас з 3—5 каласкоў і прыкветнага шчацінкападобнага ліста. Верхнія каласкі тычынкавыя , вузкія, ніжнія — песцікавыя , цыліндрычныя, сядзячыя. Лускавінкі каласкоў цёмна-бурыя, шырокаланцэтныя. Рыльцаў 3. Мяшочкі яйцападобныя, з густым буравата-шэрым апушэннем, з жылкамі.
Расце на пераходных сфагнавых, радзей на нізінных асакова-гіпнавых балотах ; дамінант раслінных згуртаванняў. На Беларусі трапляецца часта. Цвіце ў маі-чэрвені.
Вядома як валакністая расліна.
Зноскі