Шматгадоваятравяністая расліна, 15-35 см вышынёй. Жаночыя каласкі авальныя або даўгаватыя. Мяшэчкі густа апушаны белымі валасінкамі, без жылак і без носіка, хоць вярхушка і нясе на канцы 2 тупаватых зубца. Аснова ліставых пласцінак над язычком з невялікай колькасцю валасінак. Ніжняе лускападобнае лісце сеткава-кудзелістае, голае[2].
Ва Украіне від расце на лугах, у светлых лясах, на сухіх схілах, здараецца і ў сыраватых нізінах — на Палессі і ў лесастэпе зрэдку; у лясным поясе горнага Крыму звычайны[2].
Зноскі
↑Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 33. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы Carex tomentosaL.
↑ абвДоброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К.: Наукова думка, 1987. — С. 427.(руск.)(укр.)