Асахікава
| Цэнтральны горад | |||||
| Асахікава | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| яп.: 旭川市 | |||||
|
|||||
| 43°46′ пн. ш. 142°22′ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Прэфектура | Хакайда | ||||
| Мэр | Масахіта Нісікава | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Цэнтральны горад з | 2000 | ||||
| Плошча | 747,60 км² | ||||
| Тып клімату | warm-summer humid continental climate[d] | ||||
| Часавы пояс | UTC+9 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 353 134 чалавек (2010) | ||||
| Шчыльнасць | 472,36 чал./км² | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 0166 | ||||
| Паштовы індэкс | 〒070-8525 | ||||
| Код | 01204-1 | ||||
| Іншае | |||||
| Рэгіён | Хакайда | ||||
| Сімволіка |
Кветка: Азалія Дрэва: Sorbus commixta Птушка: Амялушка |
||||
|
|
|||||
| city.asahikawa.hokkaido.jp (яп.) | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Асахіка́ва[1] (яп.: 旭川市 Асахікава-сі) — цэнтральны горад Японіі, адміністрацыйны цэнтр акругі Камікава. З'яўляецца другім па велічыні ў Хакайда пасля Сапара. 1 красавіка 2000 года быў абраны цэнтральным горадам Японіі.
Плошча горада складае 747,60 км²,[2] насельніцтва — 353 134 чалавека (30 верасня 2010)[3], шчыльнасць насельніцтва — 472,36 чал./км².
Асахікава стаў горадам 1 жніўня 1922 года. Доўгі час Асахікава быў ваенным горадам. Сёння тут размясцілася другая дывізія паўночнай арміі Сіл самаабароны Японіі.
Горад перасякаюць дзясяткі рачных пратокаў, таму ў горадзе налічваецца больш за 740 мастоў. Мабыць, галоўным з іх з'яўляецца мост Асахібасі, які быў пабудаваны ў 1932 годзе і стаў сімвалам горада. Таксама горад атачаюць горныя масівы, маюцца лыжныя курорты. Асахікава трымае рэкорд па самай нізкай тэмпературы зарэгістраванай у Японіі (-41 °C, дата 25.01.1902).
Тут працуе аэрапорт другога класа Asahikawa Airport, які абслугоўвае ўнутраныя рэйсы і часткова падтрымлівае паўднёва-карэйскі кірунак. Таксама горад вядомы сваім заапаркам Асахіяма (адкрыты ў 1967 годзе) і кулінарнымі традыцыямі (асабліва славіцца мясцовы рамэн).
Пародненыя гарады
[правіць | правіць зыходнік]Асахікава з'яўляецца горадам-пабрацімам наступных гарадоў:
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн — карта Японіі
- ↑ Плошча ўказваецца паводле даных сайта Geospatial Information Authority of Japan (яп.) з улікам змен, апублікаваных 1 кастрычніка 2011 года.
- ↑ 住民基本台帳人口・世帯数 (яп.). Hokkaido Government (30 жніўня 2010). — Статыстычныя даныя губернатарства Хакайда. Праверана 31 снежня 2010.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Асахікава- Афіцыйны сайт (яп.)