Асацыяцыя Еўрапейскіх універсітэтаў
Асацыяцыя Еўрапейскіх універсітэтаў | |
---|---|
![]() | |
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | university network[d] |
Кіраўнік | Michael Murphy[d] |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 31 сакавіка 2001 |
Абарот | |
Член у | |
eua.eu (англ.) |
Асацыяцыя кінакампаній (EUA, англ.: European University Association — еўрапейская некамерцыйная арганізацыя, якая аб’ядноўвае ВНУ 46 краін Еўропы і з’яўляецца адным з ключавых элементаў адукацыйнай супольнасці ў Еўропе.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Асацыяцыя была створана ў 2001 годзе з мэтай садзеяння развіццю ўніверсітэтаў у адпаведнасці з сучаснымі тэндэнцыямі вышэйшай адукацыі і ўзнікла ў выніку зліцця Асацыяцыі еўрапейскіх універсітэтаў і Канфедэрацыі Канферэнцый рэктараў Еўрапейскага Саюза.
Задачы асацыяцыі: распрацоўка адзінай сістэмы адукацыі і навуковых даследаванняў у Еўропе шляхам прадастаўлення падтрымкі і рэкамендацый сваім членам для павышэння якасці выкладання, навучання і навуковых даследаванняў.
Асацыяцыя іграе вырашальную ролю ў Балонскім працэсе і ўплывае на палітыку ЕС у галіне вышэйшай адукацыі, даследаванняў і інавацый. Дзякуючы ўзаемадзеянню з шэрагам іншых еўрапейскіх і міжнародных арганізацый, кантактам з Еўрапейскай камісіяй, парламентам і ключавымі асобамі, якія прымаюць рашэнні, асацыяцыя як голас еўрапейскіх універсітэтаў падтрымлівае і прасоўвае інтарэсы асобных інстытутаў і сектара вышэйшай адукацыі ў цэлым пры распрацоўцы і пераглядзе еўрапейскай палітыкі, праграм і інструментаў фінансавання.
Арганізацыя дае ўдзельнікам магчымасці для абмену перадавым вопытам, удзельнічаючы ў праектах і мерапрыемствах з удзелам шырокага круга ўніверсітэтаў, магчымасць атрымаць кансультацыі па такіх ключавых пытаннях, як фінансаванне і кіраванне фінансамі, забеспячэнне якасці і кіраванне, навучанне на працягу ўсяго жыцця, сумесныя даследаванні і інш.
Членства ў дадзенай асацыяцыі дазваляе ўдзельнічаць у семінарах, трэнінгах, канферэнцыях, праграмах павышэння кваліфікацыі.
Структура EUA[правіць | правіць зыходнік]
- вышэйшым органам EUA з’яўляецца Генеральная Асамблея, якая ўключае ўсіх членаў асацыяцыі, збіраецца штогод для выпрацоўкі стратэгічных напрамкаў дзейнасці асацыяцыі. Генеральная Асамблея выбірае Прэзідэнта асацыяцыі на 4 гады аднаразова. У адсутнасць Прэзідэнта ўсе паўнамоцтвы перадаюцца Віцэ-прэзідэнту (два віцэ-прэзідэнты).
- Калегія. Складаецца з прэзідэнта і васьмі ўдзельнікаў. Члены калегіі з’яўляюцца рэктарамі (у тым ліку і былымі) ВНУ-членаў асацыяцыі. Калегія сустракаецца не радзей трох раз у год. Асноўная функцыя Калегіі — рэалізацыя палітыкі ЕАУ, а таксама планаванне, арганізацыя і кантроль бягучай дзейнасці.
- Савет. Складаецца з прэзідэнта, членаў калегіі, старшыняў ці прадстаўнікоў усіх поўных калектыўных членаў асацыяцыі (нацыянальных канферэнцый рэктараў, універсітэцкія асацыяцыі і сеткі). Асноўная функцыя: прымаць палітыку ЕАУ і вызначаць прыярытэтнасць яе выканання. На пасяджэннях Савета разглядаюцца і зацвярджаюцца новыя члены Асацыяцыі.
- Сакратарыят. Арганізацыйная і тэхнічная падтрымка дзейнасці ЕАУ, складаецца з пяці аддзелаў.
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 25 студзеня 2022.
- ↑ https://web.archive.org/web/20220525131836/https://www.iau-aiu.net/Members
- ↑ https://en.unesco.org/science-sustainable-future/open-science/partnership Праверана 30 чэрвеня 2022.