Асацыяцыя беларускіх студэнтаў ВНУ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Асацыяцыя беларускіх студэнтаў ВНУ у Петраградзе — грамадская культурна-асветніцкая арганізацыя ў 19231925? Заснавана 25 сакавіка 1923 на гарадской нарадзе студэнтаў-беларусаў ВНУ Петраграда па ініцыятыве Беларускай асацыяцыі пры Петраградскім сельскагаспадарчым інстытуце. Асноўныя мэты: арганізацыя беларускага студэнцтва з мэтай вывучэння гісторыі, эканомікі, культуры і рэвалюцыйнага руху Беларусі. Кіруючы орган — управа. Культурна-асветныя мерапрыемствы адбываліся ў памяшканні студэнцкага клуба петраградскага сельскагаспадарчага інстытута. 1 красавіка 1923 адбылася сустрэча сяброў асацыяцыі з дзеячамі беларускага рэвалюцыйнага руху Я. Канчарам і З. Жылуновічам (апошні меў значны ідэйны ўплыў на актыў асацыяцыі). Падтрымлівала сувязі з беларускім вучоным А. К. Сержпутоўскім. Сярод актывістаў студэнты Казловіч, Краскоўскі, Рамановіч і інш. Рэарганізавана ў Беларускае студэнцкае зямляцтва ў Ленінградзе.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]