Асацыяцыя развіцця фінансавага рынку
Асацыяцыя развіцця фінансавага рынку | |
---|---|
![]() | |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 3 красавіка 2013 года |
Асацыя́цыя развіцця́ фіна́нсавага ры́нку — беларуская недзяржаўная некамерцыйная арганізацыя.[1]
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У 2013 годзе вядучыя форэкс-кампаніі, прадстаўленыя ў краінах СНД, прынялі рашэнне аб стварэнні Асацыяцыі развіцця фінансавага рынку ў Рэспубліцы Беларусь. 5 лютага 2013 года ў Мінску прайшла сумесная прэс-канферэнцыя Дзмітрыя Набздорова, начальніка ўпраўлення рэгулявання нябанкаўскіх аперацый Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і нацыянальных удзельнікаў рынку Форэкс, на якой ініцыятыва стварэння АРФІН атрымала поўную падтрымку дзяржаўнага рэгулятара.
3 красавіка 2013 года зарэгістравана Асацыяцыя развіцця фінансавага рынку. На працягу 2013 года АРФІН у супрацоўніцтве з Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь працуе над заканадаўствам у частцы рэгулявання дзейнасці форэкс-кампаній у Беларусі.
18 красавіка 2014 гада старшыня АРФІН Аляксандр Сабодзін выступіў на Міжнародным Форэкс-Кангрэсе ў Маскве з дакладам пра перспектывы развіцця Форэкса ў Рэспубліцы Беларусь. З моманту падпісання Указа №231 «Аб ажыццяўленні дзейнасці на пазабіржавым рынку Форэкс» 4 чэрвеня 2015 года, АРФІН уваходзіць у рабочыя групы Нацыянальнага банка Беларусі па працы над нарматыўнай базай да Указа.
Кіраўнікі[правіць | правіць зыходнік]
- 23 красавіка 2013 года Аляксандр Сабодзін ўзначаліў Асацыяцыю.
- 23 красавіка 2014 года Сяргей Пунько стаў новым Старшынёй АРФІН.
- 16 верасня 2014 года Яўген Мандрусаў ўзначаліў АРФІН.
- 1 ліпеня 2016 года Аляксей Сідараў прызначаны Старшынёй праўлення АРФІН.
Зноскі
- ↑ Ассоциация Развития Финансового Рынка (АРФИН)(руск.), BROKER.BY (23 декабря 2015). Праверана 29 студзеня 2019. Архівавана 3 жніўня 2017. Архіўная копія . Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2017. Праверана 4 лютага 2022.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- arfin.by/ — афіцыйны сайт Асацыяцыі развіцця фінансавага рынку