Аса (вулкан)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аса

Аса[1] — вулкан на востраве Кюсю ў прэфектуры Кумамота.

Аса — кальдэра, самы высокі пункт дасягае 1592 метраў. Дыяметр кальдэры 24х18 км. Вулкан сфармаваўся ў эпоху плейстацэну ў перыяд паміж 300 і 90 тыс. гадоў таму. У сярэдзіне кальдэры сфарміраваліся каля 17 конусаў. Самы актыўны кратар — у кальдэры Накадаке, ён актыўны ўжо больш за 1500 гадоў. У сучасны перыяд былі актыўныя і іншыя конусы ў кальдэры Аса, напрыклад, конусы Каметсука, якія актыўна вывергнуліся ў 210 годзе.

Вулканічная дзейнасць у кальдэры Аса ў перыяд з 552 па 2011 год назіралася больш за 165 разоў. Вывяржэнні прыводзілі да чалавечых ахвяр. У 1979 годзе 3 чалавекі загінулі і 11 атрымалі траўмы з-за выкіду цвёрдай пароды з аднаго з кратараў кальдэры. З 1980-х гадоў каля 70 чалавек былі шпіталізаваны ў выніку атручэння вулканічнымі газамі. У 1997 годзе загінулі 2 турысты з-за атручэння сярністым газам.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн — карта Японіі