Асвальда Гуаясамін
Асвальда Гуаясамін | |
---|---|
ісп.: Oswaldo Guayasamín | |
![]() | |
Дата нараджэння | 6 ліпеня 1919[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 сакавіка 1999[1][2][…] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, скульптар, рысавальнік, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Мастацкі кірунак | Fuerteventura Airport[d] |
Заступнікі | Нельсан Олдрыч Ракфелер |
Уплыў | Jose Clemente Orozco[d] |
Узнагароды | |
![]() |
Асвальда Гуаясамін (ісп.: Oswaldo Guayasamín, 6 ліпеня 1919 — 10 сакавіка 1999) — эквадорскі мастак, манументаліст і скульптар, нашчадак індзейцаў кечуа. Вядомы майстар Лацінскай Амерыкі XX стагоддзя. Маляваў сценапісы, партрэты, пейзажы, сімвалічныя вобразы ў карцінах. Вучань Хасэ Клементэ Ароска.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Асвальда нарадзіўся ў беднай сям’і ў горадзе Кіта. Сям’я мела 10 дзяцей, Асвальда быў старэйшым. Бацька быў індзейцам, маці — з метысаў. Прозвішча «Гуаясамін» перакладаецца з дыялекта мовы кечуа як «Белая птушка». У школе вучыўся дрэнна, памяняў некалькі школ. Нічога, акрамя малявання і ігры на гітары, яго не прыцягвала. Важным этапам у жыцці Гуаясаміна было навучанне ў Школе прыгожых мастацтваў горада Кіта. У школе мастацтваў ён вучыўся з задавальненнем і запалам, якую скончыў з адзнакай у 1941 годзе. У 1942 годзе сам арганізаваў сваю першую выставу. Ён пачаў мець поспех і атрымаў запрашэнне на працу ў ЗША.
Сам мастак дзяліў усю сваю творчасць толькі на два перыяды:
- «Я і індзейцы».
- «Гуакан’ян» (у перакладзе з кечуа — Дарога слёз).
Больш цікавым і значным аказаўся цыкл «Дарога слёз». Створаны за два гады, цыкл складаецца са 103 карцін і аднаўляе жыццё індзейцаў Лацінскай Амерыкі. Графічная манера жывапісу Гуаясаміна з выкарыстаннем мастацкага вобраза-знака і абмежаванага каларыстычнага ладу дазваляла працаваць вельмі хутка.
Пасля вялікага вернісажу ў Кіта ў 1951 годзе карціны выстаўлялі ў шматлікіх мастацкіх цэнтрах свету. У 1956 годзе ў Іспаніі цыкл атрымаў прэмію.
Гуаясамін неаднаразова звяртаўся да стварэння партрэтаў, Сярод іх — Фідэля Кастра, Саскіі Гуаясамін, Тоці Радрыгеса, Габрыэлы Містраль, некалькі аўтапартрэтаў.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #119174545 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Oswaldo Guayasamin // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Union List of Artist Names — 2021. Праверана 13 лютага 2023.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.