Асецішчы (гарадзішча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарадзішча
Асецішчы
Краіна  Беларусь
Вёска Асецішча
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000425шыфр 213В000425

Асецішчы — археалагічны помнік у цэнтры вёскі Асецішча Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. Гарадзішчы выявілі ў 1880-я гады Ф. Вярэнька і В. Шукевіч. У 1931 годзе абследаваны А. М. Ляўданскім, у 1971 годзе — А. Р. Мітрафанавым.

Гарадзішча—1[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца ў лесе, пры ўпадзенні ракі Сергуч у Асеціцкае возера, ва ўрочышчы Крайская зямля за 0,3 км на захад ад вёскі Асецішча (Бярэзінскі сельсавет). Умацавана валам і ровам. Пляцоўка памерам 57×46 м. Культурны пласт 0,4-0,5 м. Знойдзены фрагменты глінянага посуду, косці жывёл, кавалкі шлаку. Адносіцца да днепра-дзвінскай і штрыхаванай керамікі культур (III—IV ст.).

Гарадзішча—2[правіць | правіць зыходнік]

Заходзіцца за 3,5-4 км на захад ад вёскі, на высокім узгорку «Замак» каля былога хутара Кадлубішча. Пляцоўка памерам 71×57 м. Культурны пласт захаваўся па краях пляцоўкі. Знойдзены фрагменты глінянага посуду, косці жывёл, кавалкі шлаку. Адносіцца да днепра-дзвінскай і штрыхаванай керамікі культур (III—IV ст.).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Археалагічнае вывучэнне Докшыччыны // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2004. — С. 29-34.
  • Докшыцкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 241—258.