Францішак Леапольдавіч Вярэнька
Францішак Леапольдавіч Вярэнька | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 сакавіка 1862 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 сакавіка 1892 (29 гадоў) |
Род дзейнасці | археолаг, краязнавец |
Навуковая сфера | краязнаўства, археалогія |
Альма-матар |
|
Узнагароды | залаты медаль |
Францішак Леапольдавіч Вярэнька (15 сакавіка 1862, маёнтак Пуцілкавічы, цяпер вёска ва Ушацкім раёне, Віцебская вобласць — 4 сакавіка 1892) — беларускі археолаг і краязнавец[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў гімназію ў Мінску (1881 г.), Варшаўскі ўніверсітэт (1887 г.). У 1886 г. за навуковую працу па народнай медыцыне ўзнагароджаны залатым медалём. Запісваў легенды і паданні роднага краю. У ваколіцы в. Пуцілкавічы выявіў 9 гарадзішчаў жалезнага веку (каля вёсак Гваздв, Вялікія Бірукі) і каля 50 курганных могільнікаў, селішчы каля вёсак Малыя Дольцы і Афераўшчына; у курганна-жальнічным могільніку раскапаў 36 пахаванняў[1].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Рукапісы прац пра гэтыя даследаванні «Курганы ў Пуцілкавічах» і «Курганы і два дагістарычныя пасяленні ў Пуцілкавічах», археалагічныя карты і частка раскопак зберагаюцца ў Археалагічным музеі Кракава[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дучыц, Л. У. Вярэнька Францішак Леапольдавіч / Л. У. Дучыц // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [складальнік Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш.]. Т. 1: А — К. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 208. — ISBN 978-985-11-0354-2.
- Вярэнька Францішак Леапольдавіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Ушацкага раёна / рэдкал. Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн., 2003. — С. 58—59.
- Крэскіян, Л. Родам з Пуцілкавіч / Л. Крэскіян // Народнае слова. — 1995. — 23 сак.
- Пашковіч, А. Наш славуты зямляк / А. Пашковіч // Патрыёт (Ушачы). — 1997. — 29 сак.