Астравы Анамбас (акруга)
Выгляд
Астравы Анамбас | |
---|---|
індан.: Kepulauan Anambas | |
Уваходзіць у | Астравы Рыау |
Адміністрацыйны цэнтр | Тарэмпа |
Афіцыйныя мовы | {{{Мовы}}} |
Насельніцтва | 41 341 (2 007) чал. |
Плошча | 590,14 км² |
{{{Карта адміністрацыйнай адзінкі}}} | |
Афіцыйны сайт |
Астравы Анамбас (індан.: Kepulauan Anambas) — акруга ў інданезійскай правінцыі Астравы Рыау. Уключае архіпелаг Анамбас. Вылучаны з акругі Натуна ў 2008 годзе.
Акруга мае вялікія запасы прыроднага газу, які экспартуецца ў Сінгапур і Малайзію. Востраў Матакі з'яўляецца базай пошуку нафтавых радовішчаў.
Найбуйнейшы востраў акругі, Пулау-Бауа (індан.: Pulau Bawah), уяўляе сабой лагуну з празрыстай вадой і караламі. У глыбіні вострава знаходзіцца вадаспад. Патанулыя суда сталі месцам пражывання марскіх раслін і жывёл, што стварыла цікавыя месцы для падводнага плавання[1].
Зноскі
- ↑ Asia's top five tropical island paradises(недаступная спасылка) (17 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2012. Праверана 10 красавіка 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Natuna Islands (includes Anambas)(недаступная спасылка). IndonesiaPhoto.com. Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2010. Праверана December 15, 2005.