Баўнці (астравы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Астравы Баўнці)
Баўнці
англ. Bounty
Птушкі на скалах
Птушкі на скалах
Характарыстыкі
Колькасць астравоў22 
Агульная плошча1,35 км²
Найвышэйшы пункт88 м
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
47°45′ пд. ш. 179°02′ з. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Баўнці (астравы) (Ціхі акіян)
Баўнці
Баўнці
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Астравы Ба́ўнці (англ.: Bounty Islands) — архіпелаг на паўднёвым захадзе Ціхага акіяна. Уваходзіць у склад Новай Зеландыі. Агульная плошча — 1,35 км². Сталага насельніцтва няма.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Астравы былі адкрыты ў 1788 г. Вільямам Блаем, капітанам знакамітага брытанскага судна «Баўнці». Менавіта ён даў назву архіпелагу. У апісанні адкрытых астравоў значылася: «Голыя і пустынныя».

У 1807 г. брытанскае судна «Сідней» высадзіла на астравах групу новазеландскіх маары на чале з правадыром Руатара, які імкнуўся дасягнуць Вялікабрытаніі для сустрэчы з каралём Георгам III. Брытанцы прапанавалі маары паляваць на ластаногіх, каб іх скурамі аплаціць праезд. Аднак рабінзанада новазеландцаў ператварылася ў трагедыю. Яны пакутавалі ад голаду і холаду, так што, калі «Сідней» вярнулася за імі, трое маары загінула. Аднак астатнія здолелі назапасіць 8000 скур.

У першай трэці XIX ст. Баўнці ператварыліся ў папулярны маршрут для паляўнічых на ластаногіх. У выніку іх драпежнай дзейнасці ў 1831 г. засталося ўсяго 5 жывёлін.

У 1998 г. астравы разам з іншымі новазеландскімі субантарктычнымі тэрыторыямі трапілі ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Геаграфія і прырода[правіць | правіць зыходнік]

Карта

Архіпелаг Баўнці знаходзіцца ў 700 км на паўднёвы ўсход ад Новай Зеландыі. Уяўляе сабою тры групы дробных астравоў і гранітных скал агульнай плошчай 135 га.

Клімат субарктычны марскі. Сярэдняя тэмпература жніўня 5,5 °C, лютага 11 °C.

Флора сушы вельмі бедная, прадстаўленая лішайнікамі і зялёным багавіннем, што расце сярод скал, абароненых ад паўднёвых антарктычных вятроў. Галоўнае багацце астравоў Баўнці — гэта марскія птушкі, якіх тут налічваецца 12 розных відаў (пінгвіны, гарбаткі, буравеснікападобныя). 3 з іх знаходзяцца пад пагрозай вымірання.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 877
рус.англ.фр.