Кадзан

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Астравы Кадзан)
Jump to navigation Jump to search
Кадзан
яп. 火山列島
Siwojima 07.jpg
Востраў Мінамі-Іодзіма
Характарыстыкі
Колькасць астравоў
Найбуйнейшы востраўвостраў Іодзіма 
Агульная плошча29,71 км²
Найвышэйшы пункт916 м
Насельніцтва400 чал.
Шчыльнасць насельніцтва13,46 чал./км²
Размяшчэнне
24°46′ пн. ш. 141°18′ у. д.HGЯO
АрхіпелагЯпонскія астравы
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Кадзан (Ціхі акіян)
Кадзан
Кадзан
Лагатып Вікісховішча Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Кадза́н (яп.: 火山列島, літаральна "вулканічныя астравы") — архіпелаг з трох вулканічных астравоў на захадзе Ціхага акіяна. Уваходзіць у склад Японіі. Агульная плошча - 29,71 км². Усё насельніцтва астравоў прадстаўлена японскімі ваеннаслужачымі (каля 400 чал).

Астравы Кадзан знаходзяцца ў 1150 км на поўдзень ад Токіа, але адміністрацыйна ўваходзяць у склад Такійскай прэфектуры. У раёне астравоў налічваецца 15 падводных і наземных вулканаў, некаторыя з якіх актыўны. Найвышэйшы вулкан Мінамі-Іодзіма на аднайменным востраве дасягае 916 м над узроўнем мора. Найбуйнейшы востраў — Іодзіма (20,6 км²)

Астравы былі адкрыты ў 1779 г. Джэймсам Кукам і ўпершыню падрабязна апісаны брытанскай навуковай экспедыцыяй 1827 г. З 1887 г. тут пачалі здабываць серу японскія рабочыя з суседніх астравоў Агасавара. У 1891 г. афіцыйна далучаны да Японіі.

У гады II Сусветнай вайны на востраве Іодзіма адбываліся баі паміж японскімі і амерыканскімі салдатамі. У наш час на ім знаходзіцца ваенная база японскіх сіл самааховы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]