Кадзан
Кадзан | |
---|---|
яп. 火山列島 | |
![]() Востраў Мінамі-Іодзіма | |
Характарыстыкі | |
Колькасць астравоў | 3 |
Найбуйнейшы востраў | востраў Іодзіма |
Агульная плошча | 29,71 км² |
Найвышэйшы пункт | 916 м |
Насельніцтва | 400 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 13,46 чал./км² |
Размяшчэнне | |
24°46′ пн. ш. 141°18′ у. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Японскія астравы |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
![]() |
Кадза́н (яп.: 火山列島, літаральна «вулканічныя астравы») — архіпелаг з трох вулканічных астравоў на захадзе Ціхага акіяна. Уваходзіць у склад Японіі. Агульная плошча — 29,71 км². Усё насельніцтва астравоў прадстаўлена японскімі ваеннаслужачымі (каля 400 чал).
Астравы Кадзан знаходзяцца ў 1150 км на поўдзень ад Токіа, але адміністрацыйна ўваходзяць у склад Такійскай прэфектуры. У раёне астравоў налічваецца 15 падводных і наземных вулканаў, некаторыя з якіх актыўны. Найвышэйшы вулкан Мінамі-Іодзіма на аднайменным востраве дасягае 916 м над узроўнем мора. Найбуйнейшы востраў — Іодзіма (20,6 км²)
Астравы былі адкрыты ў 1779 г. Джэймсам Кукам і ўпершыню падрабязна апісаны брытанскай навуковай экспедыцыяй 1827 г. З 1887 г. тут пачалі здабываць серу японскія рабочыя з суседніх астравоў Агасавара. У 1891 г. афіцыйна далучаны да Японіі.
У гады II Сусветнай вайны на востраве Іодзіма адбываліся баі паміж японскімі і амерыканскімі салдатамі. У наш час на ім знаходзіцца ваенная база японскіх сіл самааховы.