Асіміляцыйная ёмістасць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Асіміляцы́йная ё́містасць экалагічнай сістэмы — колькасць шкодных рэчываў, якую экасістэма здольная за адзінку часу назапасіць, разбурыць (перапрацаваць) і вывесці за свае межы без парушэння нармальнага яе функцыянавання. На велічыню паказчыка асіміляцыйнай ёмістасці ўплываюць мноства прыродных і антрапагенных фактараў, фізічныя і хімічныя ўласцівасці рэчываў, але вызначальная роля належыць біялагічным працэсам. Напрыклад, пры практычнай ацэнцы асіміляцыйнай ёмістасці акіяна найперш улічваюць працэсы акіслення арганічных забруджвальнікаў і біялагічнага асаджэння.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]