Асінхронныя машыны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Асінхронныя машыны (Асінхронны рухавік, Асінхронны генератар) — адзін з тыпаў электрычных машын, і самы распаўсюджаны від электрарухавікоў. Як і іншыя віды машын, асінхронныя машыны з’яўляюцца зварачальнымі (г. зн. адна і тая ж машына можа быць як і генератарам, так і рухавіком)

Прынцып дзеяння[правіць | правіць зыходнік]

Круцячае электрамагнітнае поле перасякае праваднікі абмоткі статара і ротара, і наводзе ў іх электрарухаючую сілу (ЭРС). Калі абмотка ротара замкнута, пад дзеяннем ЭРС ствараецца ток і пры ўзаемадзеянні з круцячым магнітным полем статара на праваднік уздзейнічае індукцыя:

дзе I — сіла току; B — індукцыя магнітнага поля.

Высілак і плячо ствараюць элементарны круцячы электра-магнітны мамент, які будзе накіраваны ў бок вярчэння поля статара.

Хуткасць вярчэння[правіць | правіць зыходнік]

Пры сілкаванні абмоткі статара трохфазным токам саздаецца круцячае магнітнае поле, сінхронная частата вярчэння якога [аб/хвіл] звязана з частатой сілкуючай сеткі [Гц] саатнашэннем:

,

дзе  — колькасць пар магнітных палюсоў поля статара.

У залежнасці ад колькасці пар палюсоў, значэнні круцячага поля статара могуць быць (пры частаце 50 Гц):

n, об/мин
3000 1
1500 2
1000 3
750 4
600 5
500 6
300 10

З-за таго што частоты кручэння поля статара і поля ротара розныя, то на ротары атрымаецца хуткасць вярчэння на 2-5 % меншая.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Курс лекцый па дысцыпліне «Электрычныя машыны» для студэнтаў спецыяльнасці Электрапрывад (ГДТУ імя П. О. Сухога)
  • А. В. Іваноў-Смаленскі — «Электрычныя машыны», Масква 2006 год