Каэфіцыент карыснага дзеяння
Jump to navigation
Jump to search
Каэфіцыент карыснага дзеяння, ККДз — велічыня, якае паказвае ступень эфектыўнасці тэхнічнай прылады, машыны, механізма ў адносінах праходзячых у ёй працэсаў перадачы энегріі, яе пераўтварэння з аднаго віду ў другі.
ККДз паказвае, якая частка падведзенай энергіі выкарыстоўваецца на выкананне карыснай работы.
Вылічваецца па формуле:
дзе А — карысная работа (энергія), Q — выкарыстаная работа (энергія).
ККДз з'яўляецца беразмернай велічынёй ў інтэрвале значэнняў ад 0 да 1 (ад 0 да 100 %).
У адпаведнасці з законам захавання энергіі ККДз не можа быць больш за 1.
Напрыклад, ККДз цеплавых электрычных станцый каля 0,4, электрычных трансфарматараў — 0,98, электрычных генератараў — 0,95, рухавікоў унутранага згарання — 0,5.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Болсун А. Н. Краткий словарь физических терминов / Сост. А. И. Болсун — Мн.: Вышэйшая школа, 1979. — С. 174. — 416 с. — 30 000 экз.(руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- КПД (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Коэффициент полезного действия (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
![]() |
Гэта пачатак артыкула па тэрмадынаміцы. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |