Атмасферная электрычнасць
Атмасферная электрычнасць — сукупнасць электрычных з’яў у зямной атмасферы (электрычнае поле, іанізацыя і праводнасць атмасферы, электрычныя токі ў паветры, электрычныя зарады ў аблоках, навальніца, палярныя ззянні, агні Эльма і да таго падобнае).
Сутнасць некаторых з гэтых з’яў упершыню патлумачыў М. В. Ламаносаў, які даказаў тоеснасць маланкі і электрычнай іскры, паказаў прычыны ўзнікнення атмасфернай электрычнасці, патлумачыў прыроду палярных ззянняў.
Атмасферы ўласціва электраправоднасць, што абумоўлена наяўнасцю ў ей станоўчых і адмоўных зарадаў — іонаў. Іанізатарамі атмасферы выступаюць касмічныя прамяні, радыеактыўнае выпраменьванне зямных парод, ультрафіялетавае і іншае выпраменьванне Сонца, маланкі і г. д.
Электраправоднасць атмасферы змяняецца з вышынёй і ў часе: яна максімальная летам, мінімальная зімой; на працягу сутак — найбуйнейшая раніцай, найменшая — каля поўдня. Напружанасць электрычнага поля пры ясным надвор’і ў сярэднім роўная 130 в/м і памяншаецца з вышынёй.
Значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Адзначаецца пэўная сувязь паміж напружанасцю поля і шэрагам метэаралагічных з’яў, таму назіранні над атмасфернай электрычнасцю маюць значэнне для прагнозаў надвор’я. Назіранні за палярнымі ззяннямі даюць каштоўныя звесткі аб будове высокіх слаёў атмасферы. Вынікі даследаванняў атмасфернай электрычнасці выкарыстоўваюцца пры даследаваннях радыеактыўных руд.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Українська радянська енциклопедія : у 12 томах / за ред. М. Бажана. — 2-ге вид. — К.: Головна редакція УРЕ, 1974–1985.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сафонаў А. Чырвоныя Эльфы і Сінія Джэты — інтэрнэт-часопіс Meteoweb.ru, 16 ліпеня 2007 года. (руск.)