Міхаіл Васільевіч Ламаносаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Міхаіл Васільевіч Ламаносаў
руск.: Михаил Ломоносов
M.V.Lomonosov after G.C.Prenner (18th c., Ust-Ruditsy).jpg
Дата нараджэння

8 (19) лістапада 1711[1][2]

Месца нараджэння

вёска Мішанінская, цяпер — сяло Ламаносава (каля Халмогораў), Архангелагародская губерня, Рускае царства

Дата смерці

4 (15) красавіка 1765[1][2] (53 гады)

Месца смерці

Санкт-Пецярбург,
Расійская імперыя

Месца пахавання

Лазараўскія могілкі Аляксандра-Неўскай лаўры[d]

Грамадзянства

Flag of Russia.svg Расійская імперыя

Род дзейнасці

астраном, геолаг, фізік, хімік, мовазнавец, паэт, пісьменнік, гісторык, філосаф, вынаходнік, дзеяч мастацтваў, mosaicist, географ, прафесар універсітэта, матэматык

Навуковая сфера

прыродазнаўства, хімія, фізіка, мінералогія, гісторыя, філалогія, опта-механіка і інш.

Месца працы

Акадэмія навук і мастацтваў (c 1747 — Імператарская Акадэмія навук і мастацтваў)

Навуковае званне

акадэмік Пецярбургскай АН,
член Акадэміі мастацтваў,
ганаровы член Стакгольмскай і Балонскай акадэмій навук

Альма-матар

Марбургскі ўніверсітэт[2]
Славяна-грэка-лацінская акадэмія[d][2]
Кіева-Магілянская акадэмія
Academic University at the St. Petersburg Academy of Sciences[d]

Адукацыя

Славяна-грэка-лацінская акадэмія, Акадэмічны ўніверсітэт у Пецярбургу, Марбургскі ўніверсітэт, горная лабараторыя ў Фрайбергу

Навуковы кіраўнік

Іаган Фрыдрых Генкель[d]

Вядомы як

вучоны-энцыклапедыст, заснавальнік Маскоўскага ўніверсітэта

Commons-logo.svg Міхаіл Васільевіч Ламаносаў на Вікісховішчы

Міхаіл Васільевіч Ламаносаў (19.11.1711, в. Дзянісаўка, цяпер с. Ламаносава Халмагорскага р-на Архангельскай вобл., Расія — 15.4.1765) — расійскі навуковец-прыродазнавец, энцыклапедыст, хімік і фізік.

Увайшоў у навуку як першы хімік, які даў вызначэнне фізічнай хіміі, вельмі блізкае да сучаснага, і перадвызначыў шырокую праграму фізіка-хімічных даследаванняў[3][4]; яго малекулярна-кінетычная тэорыя цеплыні шмат у чым апярэдзіла сучаснае ўяўленне пра будову матэрыі — шматлікія фундаментальныя законы, у ліку якіх адзін з пачаткаў тэрмадынамікі[5]; заклаў асновы навукі пра шкло. Астраном, прыборабудаўнік, географ, металург, геолаг, паэт, зацвердзіў асновы сучаснай рускай літаратурнай мовы, мастак, гісторык, прыхільнік развіцця рускай асветы, навукі і эканомікі. Распрацаваў праект Маскоўскага ўніверсітэта, пасля названага ў яго гонар. Адкрыў наяўнасць атмасферы ў планеты Венеры. Правадзейны член Акадэміі навук і мастацтваў.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Славяна-грэка-лацінскай акадэміі ў Маскве (1731-35), у акадэмічным універсітэце ў Пецярбургу (1735), у Германіі (1736-41). 3 1742 у Пецярбургскай АН, ад'юнкт фізічнага класа, прафесар хіміі з 1745 года. 3 1748 працаваў у першай у Расіі хімічнай лабараторыі пры АН (створана па яго ініцыятыве), адначасова (з 1756) на заснаванай ім шкляной фабрыцы.

Акадэмік Пецярбургскай АН (1745), член расійскай Акадэміі мастацтваў (1763). Ганаровы член Шведскай (1760) і Балонскай (1764).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Дыплом прафесара хіміі М.Ламаносава

Вёў навуковыя даследаванні па хіміі, фізіцы, астраноміі, геаграфіі, геалогіі, металургіі. Распрацаваў асновы карпускулярнага (атамна-малекулярнага) вучэння; малекулярна-кінетычную тэорыю цяпла і газаў, тэорыю колераў. Эксперыментальна даказаў закон захавання масы рэчыва ў хімічных рэакцыях (1756), сфармуляваў прынцып захавання матэрыі і руху. Адзін з заснавальнікаў фізічнай хіміі. Абгрунтаваў неабходнасць выкарыстання фізічнага метаду ў хіміі, даў фізічнай хіміі азначэнне, блізкае да сучаснага, напісаў «Увядзенне ў сапраўдную фізічную хімію» (1752). Прапанаваў канструкцыю шэрагу (каля 100) розных прылад, у т.л. аптычных. Адкрыў існаванне атмасферы на Венеры (1761). У працы «Першыя асновы металургіі або рудных спраў» (1763) апісаў уласцівасці металаў і практычныя метады іх атрымання. Выклаў асновы тэорыі геалагічнага развіцця Зямлі і зямной кары. Растлумачыў паходжанне многіх карысных выкапняў і мінералаў. Быў кіраўніком Геаграфічнага дэпартамента. 3 яго ўдзелам складаўся геаграфічны «Атлас Расійскі». Даследаваў марскія льды і даў іх першую класіфікацыю. Выказаў ідэю аб важнасці для Расіі даследавання Паўночнага марскога шляху і асваення Сібіры. У 1755 па ініцыятыве М. Ламаносава створаны Маскоўскі універсітэт.

Напісаў фундаментальныя філалагічныя працы: «Кароткі дапаможнік красамоўства» (1748; першая русійская рыторыка), «Расійская граматыка» (1757; першая руская граматыка), «Прадмова пра карысць кніг царкоўных у расійскай мове» (1758; першая спроба рускай стылістыкі). На дакументальнай аснове склаў «Старажытную расійскую гісторыю ад пачатку расійскага народа да… 1054 года» (ч. 1-2, 1754-58, апубл. 1766), «Кароткі расійскі летапісец з радаводам» (1760), у якіх крытыкаваў нарманскую тэорыю. Вынайшаў і распрацаваў новы спосаб вырабу смальты для мазаік, заснаваў мазаічную майстэрню, у якой ствараліся партрэты, абразы, ландшафты («Вобраз Хрыста», 1753; пано «Палтаўская баталія», 1762-64).

Светапогляд[правіць | правіць зыходнік]

У галіне філасофіі М. Ламаносаў стаў адным з першых прадстаўнікоў рускага матэрыялізму. Усе з'явы прыроды, на яго думку, могуць быць растлумачаны прыроднымі механічнымі ўзаемадзеяннямі элементарных часцінак матэрыі. У аснове яго светапогляду — ўяўленні пра атамна-малекулярную будову рэчыва. Пачаўшы з вучэння пра «неадчувальныя» часцінкі матэрыі, механічныя ўласцівасці і рух якіх вызначаюць якасную разнастайнасць свету, М. Ламаносаў вырашыў напісаць усёабдымную «карпускулярную філасофію», якая аднаўляла б навуковую карціну прыроды на аснове атамна-малекулярных уяўленняў. Задумка гэта засталася няздзейсненая, але ён лічыцца выдатным прадстаўніком атамістыкі ў філасофіі і прыродазнаўстве 18-19 ст. Вялікае значэнне мела таксама ідэя вучонага пра заканамерную эвалюцыю прыроды, паступовыя змены бясконцага Сусвету.

Літаратурная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Міхаіл Ламаносаў — адзін з пачынальнікаў новай рускай літаратуры, рэфарматар рускага вершаскладання. У «Лісце аб правілах расійскага вершаскладання» (1739, апубл. 1778) абгрунтаваў сілабатанічную сістэму вершаскладання. Стваральнік новых літаратурных жанраў, у т.л. рускай оды філасофскага і высокага грамадскага гучання («На ўзяцце Хаціна», 1751, і інш.). Аўтар паэмы «Пётр Вялікі» (незавершаная, часткова апубл. 1760-61), трагедый у вершах «Таміра і Селім» (1750), «Дземафонт» (1752) і інш., вершаў на выпадак (надпісы, эпіграмы і г.д.). Яго сатыра «Гімн барадзе» распаўсюджвалася ў спісах (апубл. 1859). Асноўныя рысы паэзіі М. Ламаносава — грамадзянскасць, патрыятызм, пачуццё ўласнай годнасці паэта. Перакладаў Гамера, Вергілія, Авідзія і іншых антычных аўтараў.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Полр. собр. соч. Т.1-11. М; Л., 1950-83;
  • Сб. ст. и материалов. Т. 1-9. М.; Л., 1940-91;
  • Избр. произв. Л., 1990;
  • О воспитании и образовании. М., 1991.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Ломоносов, Михаил Васильевич // Русский биографический словарь / под ред. Н. Д. Чечулин, М. Г. КурдюмовСПб.: 1914. — Т. 10. — С. 593–628.
  3. Погодин С. А. Ломоносов и химия XVIII века. // Вопросы естествознания и техники, 1962, выпуск 12
  4. Волков В. В., Вонский Е. В., Кузнецова Г. И. Выдающиеся химики мира. — М.: «Высшая школа», 1991. — ISBN 5-06-001568-8
  5. «Теоретические исследования М. В. Ломоносова по химии».— Фигуровский Н. А. Очерк общей истории химии. От древнейших времен до начала XIX века. М,: Издательство Наука, 1969

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1998. ISBN 985-11-0108-7

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]