Рангерык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Атол Рангерык)
Рангерык
марш. Ron̄dik, англ. Rongerik
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча1,68 км²
Размяшчэнне
11°20′ пн. ш. 167°27′ у. д.HGЯO
АрхіпелагМаршалавы Астравы
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Рангерык (Маршалавы Астравы)
Рангерык
Рангерык
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рангерык (англ.: Rongerik, маршал.: Ron̄dik) — атол у складзе Маршалавых Астравоў. Плошча сушы — 1,68 км². У наш час незаселены.

Рангерык належыць да заходняга ланцуга атолаў Ралік Маршалавых Астравоў за 34 км на ўсход ад атола Рангелап, за 633 км на паўночны захад ад Маджура. Рангерык складаецца з шырокай лагуны (143,95 км²) і каралавага рыфа, на якім месцяцца 17 астраўкоў, агульнай плошчай 1,68 км².

Рангерык быў адкрыты 3 верасня 1767 года брытанскай экспедыцыяй на чале з С. Уолісам. У той час ён быў населены маршальцамі. Паводле легенды, вярхоўны правадыр Рангерыка быў жанаты з жанчынай-злым духам з атола Уджае. У выніку гэтай небяспечнай сувязі ён аднойчы знік у моры.

У 18851914 гадах атол знаходзіўся ў каланіяльнай залежнасці ад Германіі. У 1914—1944 гадах — пад кантролем Японіі. Падчас Другой сусветнай вайны невялікае па колькасці карэннае насельніцтва Рангерыка пакінула сваю радзіму і мігрыравала на суседнія атолы. У 19461948 гадах на атоле Рангерык знаходзіліся выхадцы з атола Бікіні, часова пераселеныя амерыканскімі ваеннымі.

У 1947 годзе Рангерык афіцыйна трапіў пад апеку ЗША. У 1954 годзе ён быў забруджаны радыеактыўнымі ападкамі пасля чарговага выпрабавання ядзернай зброі на Бікіні.

У 1986 годзе атол стаў часткай Рэспублікі Маршалавых Астравоў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]