Рангерык

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рангерык
У параметры «Нацыянальная назва» парушаны сінтаксіс: яго дакладнае запаўненне: «код мовы/назва/код другой мовы/назва». Калі ласка, выпраўце гэтую памылку!
Rongerik.jpg
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча1,68 км²
Размяшчэнне
11°20′ пн. ш. 167°27′ у. д.HGЯO
АрхіпелагМаршалавы Астравы
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Рангерык (Маршалавы Астравы)
Рангерык
Рангерык
Лагатып Вікісховішча Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Рангерык (англ.: Rongerik, маршал.: Ron̄dik) — атол у складзе Маршалавых Астравоў. Плошча сушы - 1,68 км². У наш час незаселены.

Рангерык належыць да заходняга ланцуга атолаў Ралік Маршалавых Астравоў у 34 км на ўсход ад атола Рангелап, у 633 км на паўночны захад ад Маджура. Рангерык складаецца з шырокай лагуны (143,95 км²) і каралавага рыфа, на якім месцяцца 17 астраўкоў, агульнай плошчай 1,68 км².

Рангерык быў адкрыты 3 верасня 1767 г. брытанскай экспедыцыяй на чале С. Уоліса. У той час ён быў населены маршальцамі. Паводле легенды, вярхоўны правадыр Рангерыка быў жанаты на жанчыне-злым духу з атола Уджае. У выніку гэтай небяспечнай сувязі ён аднойчы знік у моры.

У 1885 - 1914 гг. атол знаходзіўся ў каланіяльнай залежнасці ад Германіі. У 1914 - 1944 гг. — пад кантролем Японіі. Падчас II Сусветнай вайны невялікае па колькасці карэннае насельніцтва Рангерыка пакінула сваю радзіму і мігрыравалі на суседнія атолы. У 19461948 гг. на атоле Рангерык знаходзіліся выхадцы з атола Бікіні, часова пераселеныя амерыканскімі ваеннымі.

У 1947 г. Рангерык афіцыйна трапіў пад апеку ЗША. У 1954 г. ён быў забруджаны радыёактыўнымі ападкамі пасля чарговага выпрабавання ядзернай зброі на Бікіні.

У 1986 г. атол стаў часткай Рэспублікі Маршалавых Астравоў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]