Аточыны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Аточыны — тонкі нутраны свіны тлушч, які пакрывае (аточвае) кішкі, страўнік, часам сэрца.

Аточыны на кішках паводле знешняга падабенства могуць мець назвы сейка, брыжы, а вакол страўніка — чапец. Аточынамі называюць кішачны тлушч і ва Украіне і Славакіі (otoky, otocky).

Аточыны адбіраюць ад кішак вельмі асцярожна, калі трэба, мыюць, вымочваюць, потым дробна рэжуць і пражуць у чыгуне. Пражыць трэба доўга, пакуль скварачкі не стануць жоўта-карычневымі, толькі тады аточыны будуць добра захоўвацца. Калі ператопленыя аточыны спажывалі ў ежу, то іх пражылі з прыправаміцыбуляй, бабковым лістом, каб пазбавіцца непрыемнага паху. Пазней, як і цяпер, ператопленыя аточыны выкарыстоўваюць у гаспадарчых мэтах, напрыклад, змазваюць выме карове.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вештарт Г. Аточыны // Праект «Наша ежа»