Сэрца
Сэрца | |
---|---|
Вывучаецца ў | кардыялогія |
Ёсць у таксона | жывёлы |
Анатамічная лакалізацыя | грудная поласць[1] |
Артэрыяльнае кровазабеспячэнне | right coronary artery[d] і left coronary artery[d] |
Венозны адток | верхняя полая вена[d] |
Інервуецца | cardiac plexus[d] |
Развіццё анатамічнай структуры | heart development[d] |
Злучаецца з | |
Produced sound | heart sound[d] |
Код NCI Thesaurus | C12727 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сэ́рца[2] — фіброзна-мускульны орган крывяноснай сістэмы, які сустракаецца ва ўсіх жывёл з кровазваротнай сістэмай (уключаючы усіх пазваночных) і качае кроў у артэрыяльную сістэму і забяспечвае яе зварот па венах. Частка кардыя ў многіх медыцынскіх тэрмінах (напрыклад, кардыялогія, кардыяграфія і іншыя) паходзіць ад грэч. καρδιά — «сэрца».
У некаторых паўзуноў, птушак, сысуноў і чалавека сэрца — полы орган, які складаецца з 4 камер: правае і левае перадсэрдзі, правы і левы страўнічак. У чалавека сэрца ўтрымоўваецца ў сардэчнай торбе (перыкард) і размяшчаецца ў грудной клетцы.
Біццё сэрца кантралюецца аўтаномнай нервовай сістэмай, унутраным кантраліруючым органам з’яўляецца сінаатрыяльны вузел.
Гісторыя даследаванняў
[правіць | правіць зыходнік]Затамкі ў сэрцы выявіў урач Гіпакрацкай школы каля 4 стагоддзя да н.э., але іх роля на той момант не была растлумачана. На роспалаці крыві ў артэрыях звычайна няма, бо пасля смерці яна застаецца ў венах. Старажытныя анатамісты дапусцілі, што праз кляпаны паветра трапляла далей у арганізм.
Філосафы адрознівалі вены ад артэрый, але меркавалі, што пульс быў уласцівасцю саміх артэрый. Эрасістрат заўважыў, што з перарэзанай артэрыі выцякае кроў. Гэты факт ён намагаўся тлумачыць тым, што паветра з артэрый падмяняецца крывёю, што паступае праз вельмі малыя сасуды паміж венамі і артэрыямі. Верагодна, гэтак ён вызначыў існаванне капіляраў, але з адваротным крыватокам.
Грэчаскаму ўрачу Галену (2 стагоддзе н.э.) было вядома, што па сасудах цячэ кроў, акрамя гэтага ён адрозніваў функцыі вянознай (цёмна-чырвонай) і артэрыяльнай (святлейшай і болей вадкай) крыві. Венозная кроў, што ўтваралася ў печані з хілусу, забяспечвала цела ростам і энергіяй, а артэрыяльная кроў, што ўтваралася ў сэрцы, забяспечвала жыццядзейнасць праз наяўнасць у крыві паветра. Паводле Галена, кроў цякла з крыніцы (печані або сэрца), спажывалася і не вярталася назад: сэрца не прапампоўвала кроў — яно накапляла кроў падчас дыясталы, а затым кроў пераносілася дзякуючы пульсацыі саміх артэрый.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ McGuinness H. Anatomy & Physiology: Therapy Basics 4th Edition — ISBN 978-1-4441-0923-8
- ↑ БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Леанцюк А. С. Сэ́рца // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 329. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сэ́рца // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 5 кн. 1: С — Улагодзіць / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 439. — 663 с.
- Се́рдце / Фролов В. А. // Т. 23. Сафлор — Соан. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 292—295. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сэрца
- Як працуе сэрца чалавека — Наглядны анімацыйны відэаролік