Афіцыйныя мовы ААН
Выгляд
Для арганізацыі працы органаў у сістэме ААН ўстаноўлены афіцыйныя і рабочыя мовы. Пералік гэтых моў вызначаны ў правілах працэдуры кожнага органа. На афіцыйных мовах выдаюцца ўсе асноўныя дакументы ААН, уключаючы рэзалюцыі. На працоўных мовах выдаюцца стэнаграфічная справаздачы пасяджэнняў і на іх перакладаюцца прамовы, вымаўленых на любой афіцыйнай мове. Афіцыйнымі мовамі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый з’яўляюцца:
- Англійская мова. Дзень англійскай мовы ў ААН — 23 красавіка (дзень нараджэння У. Шэкспіра).
- Французская мова. Дзень французскай мовы ў ААН — 20 сакавіка (Міжнародны дзень франкафоніі).
- Руская мова. Дзень рускай мовы ў ААН — 6 чэрвеня (дзень нараджэння А. С. Пушкіна)
- Іспанская мова. Дзень іспанскай мовы ў ААН — 12 кастрычніка («Dia de la Hispanidad» — дзень іспанамоўнай культуры).
- Кітайская мова. Дзень кітайскай мовы ў ААН — 20 красавіка (прысвечаны Цан Цзе, заснавальніку кітайскай пісьменнасці)
- Арабская мова. Дзень арабскай мовы ў ААН — 18 снежня (дзень зацвярджэння ў 1973 годзе рашэння аб уключэнні арабскай мовы ў лік афіцыйных і працоўных моў Генеральнай Асамблеі і яе галоўных камітэтаў).
Калі дэлегацыя жадае выступіць на мове, якая не з’яўляецца афіцыйнай, то яна павінна забяспечыць вусны або пісьмовы пераклад выступу на адну з афіцыйных моў.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ООН и многоязычиеАрхівавана 31 жніўня 2012.