Франкафонія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Франкафонія
Map-Francophonie organisation fr.svg
Франкафонія (2008)
Членства: 56 дзяржаў-членаў
3 асацыяваных члена
14 назіральнікаў
Штаб-кватэра: Парыж, Францыя
Афіцыйная мова: французская
Кіраўнікі
Выканаўчы сакратар Абду Дыўф
Заснаванне
1970

Франкафонія (фр.: La Francophonie)  — міжнародная арганізацыя супрацоўніцтва франкамоўных краін свету. Аб'ядноўвае 56 членаў, якія прадстаўляюць розныя дзяржавы або часткі дзяржаў свету, а таксама 14 назіральнікаў. Галоўным крытэрыем для ўступлення ў арганізацыю лічаць не ступень валодання французскай мовай насельніцтва той ці іншай дзяржавы (хоць гэта вітаецца), а, хутчэй, культурныя сувязі з Францыяй, якія склаліся на працягу дзесяцігоддзяў і нават стагоддзяў. Так, напрыклад, Украіна і краіны Прыбалтыкі з'яўляюцца назіральнікамі франкафоніі, а Арменія - асацыятыўным сябрам. У сучасным выглядзе Франкафонія існуе з 1970 г. Дэвізам арганізацыі служыць французскае выслоўе "Роўнасць, ўзаемадапаўняльнасць, салідарнасць". (фр. «égalité, complémentarité, solidarité»).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]