Ахбор Імамхаджаеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ахбор Імамхаджаеў
узб.: Axbor Imomxoʻjayev
Род дзейнасці журналіст
Дата нараджэння 19 лютага 1936(1936-02-19)
Месца нараджэння Ташкент
Дата смерці 30 мая 2022(2022-05-30) (86 гадоў)
Месца смерці Ташкент
Грамадзянства
Дзеці 5
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ахбор Рустамавіч Імамхаджаеў (узб.: Axbor Rustamovich Imomxoʻjayev; 19 лютага 1936 года, Ташкент — 30 мая 2022 года, Ташкент) — узбекскі спартыўны каментатар, футбольны суддзя рэспубліканскай катэгорыі і педагог, заслужаны настаўнік моладзі Узбекістана. Заснавальнік узбекскай школы футбольных каментатараў[1][2].

Першыя гады сваёй кар’еры Імамхаджаеў пачынаў настаўнікам фізічнай культуры ў школах. Пазней працаваў арбітрам, каментатарам і спартыўным журналістам[3][4].

Быў кіраўніком судзейскага камітэта Федэрацыі футбола Узбекістана[5].

У 1996 годзе быў узнагароджаны медалём «Shuhrat», а ў 2006 годзе — ганараваны званнем Заслужанага настаўніка моладзі Узбекістана. Акадэмік Акадэміі навук «Туран» і лаўрэат Нацыянальнай прэміі журналістаў Узбекістана «Oltin qalam» (Залатое пяро)[6][7].

Аўтар шэрагу кніг пра ўзбекскі футбол. Выдадзены яго кнігі «Футбол — мая радасць, мой боль, мой гонар» (узб.: Futbol — quvonchim, dardim, faxrim), «Я зачараваны футболам» (узб.: Maftuningman, futbol), «Мае сапраўдныя ўлюбёнцы ў стагоддзі футбола» (узб.: Asr futbolidagi asl qadrdonlarim)[8].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзяцінства і адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Ахбор Імамхаджаеў нарадзіўся 19 лютага 1936 года у Ташкенце. Вучыўся ў школе № 45 на вуліцы Катта-Бог кішлака Эшангузар. У 1954—1956 гадах вучыўся ў Педагагічным інстытуце Ташкента. У 1956—1957 гадах быў настаўнікам фізічнай культуры школы № 83 Мірзачульскага раёна. У 1957 годзе таксама працаваў у школе Ахангаранскага раёна Ташкенцкай вобласці[1]. Пазней яго запрасілі ў спартыўнае таварыства «Пахтакор». У 1963 годзе скончыў футбольнае аддзяленне Інстытута фізкультуры з чырвоным дыпломам. У гэтай вышэйшай школе ён вучыўся разам з такімі людзьмі як Генадзій Красніцкі, Уладзімір Штэрн, Хамід Рахматулаеў, Максуд Шарыпаў, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё ўзбекскага футбола[9][10].

Журналісцкая, судзейская і педагагічная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Набыўшы вышэйшую адукацыю, Імамхаджаеў пэўны час выкладаў у школе № 83 Зангіяцінскага раёна Ташкенцкай вобласці, а неўзабаве быў запрошаны на работу ў Інстытут фізкультуры. Пазней працягнуў працу начальнікам моладзевага аддзела Камітэта фізкультуры і спорту, кіраўніком судзейска-нагляднага камітэта Федэрацыі футбола, кіраўніком каманды «Пахтакор» (узб. «Paxtakor»), начальнікам аддзела футбола газеты «Спорт» (узб. «Sport»). У спартыўным аддзеле Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Узбекістана прайшоў шлях ад радавога каментатара да начальніка аддзела[11].

У 1956 годзе разам з Раманам Турпішчавым пачаў працаваць у якасці футбольнага каментатара[12]. Яго першы каментарый адбыўся падчас матча «Пахтакора» супраць клуба «Спартак» (Ерэван). Два каментатары на працягу пятнаццаці хвілін каментавалі гульню па радыё на рускай і ўзбекскай мовах[13]. Першы каментарый на тэлебачанні быў у 1960 годзе. Разам з Раманам Турпішчавым яны арганізавалі паездку ў Маскву, Санкт-Пецярбург, Мінск, Кіеў, Баку, Тбілісі, Ерэван і Алма-Ату і каментавалі гульні з удзелам «Пахтакора». Імамхаджаеў стаў першым спартыўным журналістам Узбекістана, які стаў працаваць і па-за яго межамі.

У сваёй судзейскай кар’еры у тым ліку кіраваў таварыскім матчам ветэранскай зборнай Савецкага Саюза супраць каманды «Пахтакор». Праз 40 хвілін матч завяршыўся ўнічыю — 1:1.

Пасля завяршэння кар’еры[правіць | правіць зыходнік]

У 1980 годзе разам з Махмудам Абдураімавым, Тулкінам Казакбаевым, Шаўкатам Туляганавым, Бахадырам Ібрагімавым, Станіславам Стаднікам і Берадорам Абдураімавым Ахбор Імамхаджаеў сфарміраваў каманду ветэранаў футбола пад назвай «Тонг» (Раніца). Пазней да іх далучыліся прадстаўнікі з іншых галін, якія падзяліліся на дзве групы. У камандзе былі прадстаўнікі розных сфер дзейнасці, а ён сам быў капітанам[14].

У пачатку 2000-х гадоў быў кіраўніком Судзейскага камітэта Федэрацыі футбола Узбекістана. Падчас яго дзейнасці на пасадзе старшыні судзейскага камітэта Раўшан Ірматаў, пяціразовы найлепшы суддзя Азіі і ўдзельнік двух Кубкаў свету, дэбютаваў у Вышэйшай лізе Узбекістана[5].

Ахбар Імамхаджаеў памёр 30 мая 2022 года на 86-м годзе жыцця[15][16][17].

Кнігі[правіць | правіць зыходнік]

Ахбар Імамхаджаеў з ветэранамі Федэрацыі Футбола Узбекістана

З’яўляецца аўтарам шматлікіх кніг. Футбольнай грамадскасці добра вядомы яго працы «Futbol — quvonchim, dardim, faxrim» («Футбол — маё шчасце, смутак і гонар!»), «Maftuningman futbol» («Зачараваны табой, футбол!»), «Oʻzbegimning Mirjaloli» («Наш Мірджалол»)[18].

Найвядомейшая з яго кніг называецца «Аср футболидаги асл кадрдонларим», што перакладаецца як «Мае сапраўдныя блізкія ў стогадовым футболе» і выпушчана ў гонар 100-годдзя узбекскага футбола[19][20]. У сваіх кнігах сп. Ахбор прывёў мноства гістарычных матэрыялаў, успамінаў і цікавых фактаў пра ўзбекскі футбол, а таксама шмат інфармацыі пра вядомых людзей, якія працавалі трэнерамі, гульцамі, экспертамі, спартыўнымі журналістамі[21].

Пра гібель каманды «Пахтакор» у 1979 годзе ён сказаў:

Мой самы вялікі боль — гэта авіякатастрофа «Пахтакора». Таму што кожны член таго «Пахтакора» стаў мне сябрам, братам, родным. Колькі гадоў прайшло пасля аварыі, да гэтага часу не верыцца, што яны загінулі. Жыццё — гэта бягучая рака. Гавораць, час лечыць. Але некаторы боль не вылечваецца нават гадамі. Такі боль не старэе. Успаміны заўсёды абнаўляюць гэты боль. Таму ў кожнай кнізе, якую я заканчваю, я звяртаю ўвагу чытачоў на «Пахтакор-79». Да гэтага часу ў мяне ёсць адна няспраўджаная мара: правядзенне таварыскага памятнага матчу паміж «Пахтакорам» і «Манчэстэр Юнайтэд»[22].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Меў траіх дачок і двух сыноў[23].

Сыны — Аброр і Зафар Імамхаджаевы. Аброр — журналіст некалькіх узбекскіх спартыўных інтэрнэт-выданняў[24]. Доўгія гады працуе[перыяд?] ў газетах і на тэлебачанні. Зафар — з’яўляецца[калі?] дырэктарам дэпартамента СМІ і па сувязях з грамадскасцю, прэс-сакратаром, дарадцам па інфармацыйнай палітыцы прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Узбекістана[25][26][27]. Унук — Дыер Імамхаджаеў, з’яўляецца[калі?] генеральным дырэктарам Прафесійнай футбольнай лігі Узбекістана[28].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны нагруднымі знакамі «Xalq ta’limi a’lochisi» (выдатнік народнай адукацыі) і «Xalq ta’limi fidoyisi» (самаадданец народнай адукацыі)[22].

За публіцыстычную працу ў газетах «Sport» і «O‘zbekiston futboli» («Футбол Узбекістана») узнагароджаны Нацыянальнай прэміяй «Oltin qalam» (Золатое пяро)[29].

У 1996 годзе узнагароджаны медалём Шухрат (узб. Shuhrat)[30].

У 1996 годзе узнагароджаны Ганаровай граматай Рэспублікі Узбекістан[31].

22 лютага 2006 года у гонар 70-годдзя быў удастоены ганаровага звання заслужанага настаўніка моладзі Узбекістана — «За праяўлены вялікі клопат аб шырокай прапагандзе масавага спорту, у прыватнасці, футбола, у нашай краіне, выхаванне ўсебакова і гарманічна развітога маладога пакалення на аснове нацыянальных і агульначалавечых каштоўнасцей, у духу любові да Радзімы і за шматгадовую плённую працу»[32].

У 2021 годзе рашэннем Савета Дзяржаўнага універсітэта фізічнай культуры і спорту Узбекістана Ахбору Імамхаджаеву прысвоена званне ганаровага прафесара гэтай ВНУ[29].

Рашэннем Прэзідыума Акадэміі навук «Туран» Інстытута гісторыі народаў Сярэдняй Азіі Імамхаджаеў прыняты ў сапраўдныя члены Акадэміі[33][29].

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

30 мая 2023 года на гадавіну смерці Імамхаджаева Футбольная асацыяцыя Узбекістана прыняла рашэнне правесці «Памятны турнір імені Ахбора Імамхаджаева»[34]. Дзень адкрыцця турніру прызначылі на 2 ліпеня — Сусветны дзень спартыўнай журналістыкі. Гульні адбыліся з 3 па 6 ліпеня. У турніры спаборнічалі чатыры ветэранскія і чатыры журналісцкія футбольныя каманды. Каманды ветэранаў «Пахтакор», «Тонг», «АФУ», «Журналіст» і каманды спартыўных журналістаў «Championat.asia», «Sports.uz», «Sharhlovchi», «Sulola»[35]. Па выніках турніру перамагла ветэранская каманда Асацыяцыі футбола Узбекістана. 2-е месца заняла каманда «Sulola» у складзе з дзецьмі і ўнукамі Ахбора Імамхаджаева. Ветэраны «Пахтакора» занялі 3-е месца.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Скончался Ахбор Имомходжаев (руск.). kun.uz.
  2. Имамходжаев, Ахбор Рустамович (руск.). спорт-страна.ру.
  3. Скончался Ахбор Имомходжаев (руск.). кун.уз.
  4. Михаил Ан (руск.). mytashkent.uz.
  5. а б «Пахтакор» поздравляет Ахбора Имомходжаева с 82-летием (руск.).
  6. Гордость узбекского футбола Ахбор Имамходжаев отмечает своё 86 летие! (руск.). НОК Узбекистана.
  7. Чтобы писать о спорте, диплом иметь не обязательно (руск.). kzgazeta.ru.
  8. ИМАМХОДЖАЕВ Ахбор Рустамович (руск.). centrasia.ru.
  9. Ахбору Имамходжаеву 86 лет (руск.).
  10. Умер известный узбекский спортивный журналист Ахбор Имамходжаев (руск.).
  11. Eslab 19-son Axbor Imoomxo'jayev (узб.).
  12. Имамходжаев Ахбор Рустамович (руск.). footballfacts.ru.
  13. О некоторых спортивных журналистах советского Ташкента (руск.).
  14. Axbor Imomxoʻjayev vafot etdi (руск.). kun.uz.
  15. Скончался спортивный журналист Ахбор Имомхужаев (руск.). UzDaily.
  16. Умер известный спортивный журналист Ахбор Имамходжаев (руск.). Спорт Киргизии.
  17. Скончался ветеран узбекской футбольной журналистики Ахбор Имамходжаев (руск.).
  18. Путешествие в историю футбола с новой книгой Ахбора Имамходжаева (руск.)(недаступная спасылка). Народное слово. Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2023. Праверана 9 жніўня 2023.
  19. Путешествие в историю футбола: Вышла в свет новая книга Ахбора Имамходжаева (руск.).
  20. ВЫШЛА В СВЕТ ЭНЦИКЛОПЕДИЯ УЗБЕКСКОГО ФУТБОЛА (руск.).
  21. Почётному футбольному журналисту Ахбору Имамходжаеву сегодня исполнилось 83 года! (руск.).
  22. а б Мозийга қайтиб... Отам ҳақида (узб.).
  23. Ахбор Имомхўжаев хотира турнири (узб.).
  24. Спортивный журналист Аброр Имамходжаев назвал виновного в проигрыше сборной Узбекистана (руск.). Repost.uz.
  25. Директора департаментов // НОК Узбекистана (узб.).
  26. Поздравляем Зафара Имомхужаева! (руск.).
  27. 7 YILLIK IZTIROB. SPORTDAN HAYDALGAN ZAFAR IMOMXO'JAYEV (узб.).
  28. Oʻzbekiston Professional futbol ligasi Ijroiya qoʻmitasi (узб.).
  29. а б в Axbor Imomxo'jayevga Akademik ilmiy unvoni topshirildi (узб.).
  30. Ўзбекистон Республикаси Мустақиллигининг беш йиллиги муносабати билан фан, соғлиқни сақлаш, маданият, маърифат, оммавий ахборот воситалари ва ижтимоий соҳалар ходимларидан бир гуруҳини мукофотлаш тўғрисида (узб.). Газета «Народное слово» (27 жніўня 1996).
  31. Ўзбекистон Республикаси Мустақиллигининг етти йиллиги муносабати билан фан, соғлиқни сақлаш, маданият, маърифат, оммавий ахборот воситалари ва ижтимоий соҳалар ходимларидан бир гуруҳини мукофотлаш тўғрисида (узб.). Lex.uz (27 жніўня 1998).
  32. О присвоении Имамходжаеву А.Р. почетного звания «Заслуженный наставник молодежи Республики Узбекистан» (руск.). lex.uz.
  33. Sharhlovchilikdan akademiklikkacha. Axbor doda Imomxo'jaevni tabriklaymiz! (узб.).
  34. Тошкентда Ахбор Имомхўжаев хотира турнири ўтказилади (узб.).
  35. Ахбор Имомхўжаев хотира турнири. Жамоалар таркиби эълон қилинди (узб.).