Ахлія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ахлія
Water mold Mizukabi colony.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Achlya (род храмістаў)

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы

А́хлія[1] (Achlya) — род храмістаў сямейства Сапралегніевыя (Saprolegniaceae). Назва ўпершыню апублікаваная ў 1823 годзе[2].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Вегетатыўнае цела ўяўляе сабой добра развіты міцэлій з белавата-шараватым адценнем (накшталт пушку). Больш тонкія і галінастыя гіфы (рызаідальныя) прарастаюць у субстрат, асноўная маса гіфаў расце свабодна ў бакі ад яго.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны ў вадаёмах па ўсім зямным шары. Пераважна сапратрофы. Развіваюцца на трупах жывёл і іншых арганічных субстратах. Некаторыя — паразіты рыб і жаб.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Бясполае размнажэнне адбываецца зааспорамі ў дзве стадыі (з'ява дыпланетызму). Зоаспарангіі ніткападобныя, часта расцягнутыя. Першасныя зааспоры амаль шарападобныя, пасля выхаду з зоаспарангія ператвараюцца ў цысты, з якіх выходзяць другасныя зааспоры (ныркападобныя з двума жгуцікамі). Новыя зоаспарангіі ўтвараюцца збоку ад асновы пустога зоаспарангію (сімпадыяльна). Вынік полавага працэсу — ааспоры (супакойныя споры).

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Да роду Achlya адносяць 103 віды:

Зноскі

  1. Шуканаў А. С. Ахлія // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  2. Achlya. Праверана 1 мая 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]