Ахоўная зона

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Схема з праекта зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей у Вістычах. Ахоўныя зоны пазначаны аранжавым колерам.

Ахоўная зона — зона аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, якая непасрэдна прылягае да яе і можа ўключаць тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці. Ахоўная зона прызначана для забеспячэння захаванасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, выяўлення архітэктурна-мастацкай, горадабудаўнічай і планіровачнай якасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і найлепшага візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці[1].

Паводле Кодэкса аб культуры Беларусі ахоўныя зоны помнікаў археалогіі ўстанаўліваюцца на адлегласці не менш за пяцьдзясят метраў ад межаў тэрыторыі помнікаў археалогіі[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]