Перайсці да зместу

Ацэтаты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ацэта́ты[1] — солі і эфіры воцатнай кіслаты, напрыклад:

Солі — крышталічныя рэчывы, растваральныя ў вадзе, выкарыстоўваюцца як каталізатары ў арганічным сінтэзе. Эфіры — лятучыя вадкасці з фруктовым ці кветкавым пахам.

Выкарыстоўваюць як растваральнікі нітрацэлюлозных лакаў, поліэфірных і гліфталевых смол, у вытворчасці цэлулоіду, кінаплёнак, у парфумернай і харчовай прамысловасці.