Ацяпленне
Ацяпле́нне — сістэма для абагравання памяшканняў у халодны перыяд года з мэтай кампенсацыі страт цеплаты і падтрымання тэмпературы на пэўным зададзеным узроўні. Складаецца з крыніцы цеплаты, цеплаправодаў і ацяпляльных прылад.
Бывае мясцовае (пячное ацяпленне, электрычнае ацяпленне, газавае ацяпленне і інш.) і цэнтральнае (вадзяное ацяпленне, паравое ацяпленне, паветранае ацяпленне, панэльнае ацяпленне, прамянёвае ацяпленне і інш.). Пры мясцовым ацяпленні крыніцы цяпла знаходзяцца ў памяшканнях, якія ацяпляюць; пры цэнтральным у памяшканні размяшчаюць ацяпляльныя прылады, а цепланосьбіты падаюцца з цэнтральнай крыніцы, напрыклад, цеплаэлектрацэнтралі. Цэнтральнае ацяпленне бывае і ў аднакватэрным доме, тады вадагрэйны кацёл размяшчаюць у дапаможным памяшканні або на кухні.
Цеплавая магутнасць установак разлічваецца залежна ад прызначэння памяшкання і сярэдняй вонкавай тэмпературы самай халоднай пяцідзёнкі ў пэўнай мясцовасці (для Мінска −24 °C). Жылыя памяшканні павінны мець тэмпературу 18 °C, глядзельныя залы — 16 °C і інш. У вытворчых памяшканнях прамысловых прадпрыемстваў пры пастаянным цеплавыдзяленні ад тэхналагічнага абсталявання магутнасць ацяпляльнай устаноўкі адпаведна зменшана.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ацяпленне // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ацяпленне