Перайсці да зместу

Цеплазабеспячэнне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Цеплазабеспячэнне[1] — сістэма забеспячэння цеплынёй збудаванняў і прамысловых спажыўцоў. Цеплыня выкарыстоўваецца для ацяплення, вентыляцыі, гарачага водазабеспячэння і розных тэхнічных патрэб.

Склад сістэмы цеплазабеспячэння

[правіць | правіць зыходнік]

Сістэма цеплазабеспячэння складаецца з наступных функцыянальных частак:

  1. Крыніца вытворчасці цеплавой энергіі (кацельня, ЦЭЦ);
  2. Прылады для транспарціроўкі цеплавой энергіі да памяшканняў (цеплавыя сеткі);
  3. Цепласпажываючыя прылады, якія перадаюць цеплавую энергію спажыўцу (радыятары ацяплення, каларыферы).

Класіфікацыя сістэм цеплазабеспячэння

[правіць | правіць зыходнік]

Па месцы выпрацоўкі цеплыні сістэмы цеплазабеспячэння дзеляцца на:

  • Цэнтралізаваныя (крыніца вытворчасці цеплавой энергіі працуе на цеплазабеспячэнне групы будынкаў і звязаны транспартнымі прыладамі з прыборамі спажывання цяпла);
  • Мясцовыя (спажывец і крыніца цеплазабеспячэння знаходзяцца ў адным памяшканні або ў непасрэднай блізкасці).

Па родзе цепланосбіта у сістэме:

Па спосабе далучэння сістэмы ацяплення да сістэмы цеплазабеспячэння:

Па спосабе далучэння сістэмы гарачага водазабеспячэння да сістэмы цеплазабеспячэння:

Спосабы выпрацоўвання цеплыні

[правіць | правіць зыходнік]

Для мясцовых сістэм цеплазабеспячэння прымяняюцца кацельні, міні-ЦЭЦ, цеплавыя помпы, альтэрнатыўныя крыніцы энергіі (сонечныя калектары, геатэрмальная энергія) і інш. Для цэнтралізаваных сістэм выкарыстоўваюць буйныя кацельныя і ЦЭЦ. Цэнтралізаванае цеплазабеспячэнне дазваляе выкарыстоўваць меншую колькасць абсталявання і камбінавана выпрацоўваць цепла- і электраэнергію на ЦЭЦ (гл. цеплафікацыя), але ў параўнанні з мясцовымі сістэмамі павялічваюцца выдаткі на перадачу цеплыні.

Віды спажыўцоў цяпла

[правіць | правіць зыходнік]

Спажыўцамі цяпла сістэмы цеплазабеспячэння з'яўляюцца:

  • Санітарна-тэхнічныя сістэмы будынкаў (сістэмы ацяплення, вентыляцыі, кандыцыяніравання паветра, гарачага водазабеспячэння);
  • Тэхналагічныя ўстаноўкі.

Па рэжыму спажывання цяпла на працягу года адрозніваюць дзве групы спажыўцоў:

  • Сезонныя, якія маюць патрэбу ў цяпле толькі ў халодны перыяд года (напрыклад, сістэмы ацяплення);
  • Цэлы год, якія маюць патрэбу ў цяпле ўвесь год (сістэмы гарачага водазабеспячэння).

У залежнасці ад суадносін і рэжымаў асобных відаў цепласпажывання адрозніваюць тры характэрныя групы спажыўцоў:

  • Жылыя будынкі (характэрныя сезонныя выдаткі цяпла на ацяпленне і вентыляцыю і круглагодны - на гарачае водазабеспячэнне);
  • Грамадскія будынкі (сезонныя выдаткі цяпла на ацяпленне, вентыляцыю і кандыцыянаванне паветра);
  • Прамысловыя будынкі і збудаванні, у тым ліку сельскагаспадарчыя комплексы (усе віды цепласпажывання, колькаснае стаўленне паміж якімі вызначаецца відам вытворчасці).

Зноскі

  1. Руска-беларускі слоўнік у 3 тамах, Т.3, С.512.