Ашыцік
Выгляд
| Ашыцік | |
|---|---|
| Морфаметрыя | |
| Плошча | 0,04 км² |
| Сярэдняя глыбіня | 7,7 м |
| Басейн | |
| Выцякаюць | Муравец |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
Ашы́цік — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 26 км на паўночны ўсход ад Ушачаў, каля вёскі Асінаўка.
Возера знаходзіцца ў басейне ракі Тураўлянка. Плошча Ашыціка складае 0,04 км². Найбольшая глыбіня возера — 7,7 м. Даўжыня возера — 0,32 км, найбольшая шырыня — 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі — 0,89 км. Аб'ём вады ў возеры складае 0,14 млн м³.
Схілы катлавіны возера маюць вышыню 3—5 м, разараныя.
У возера ўпадае ручай. Таксама выцякае ручай Муравец у Заходнюю Дзвіну.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азеры, вадасховішчы / Маст.: Ю.А. Тарэеў, У.І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007.
