Аэрапорт Берлін-Тэгель
Звесткі ў артыкуле або некаторых яго раздзелах састарэлі |
| Аэрапорт Берлін-Тэгель | |
|---|---|
| ням.: Flughafen Berlin-Tegel | |
| | |
| | |
| ІАТА: TXL — ІКАА: EDDT | |
| Інфармацыя | |
| Краіна | |
| Дата адкрыцця | 1939 |
| Дата закрыцця | 2021 |
| Эксплуатант | Berliner Flughafen-Gesellschaft mbH[d] |
| Вышыня НУМ | 37 м і 37 м |
| Плошча |
|
| Сайт | berlin-airport.de/de/rei… |
| Статыстыка | |
| Гадавы пасажырапаток | 22 000 430[3][4] |
Аэрапорт Берлін-Тэгель імя Ота Ліліенталя (ням.: Flughafen Berlin-Tegel «Otto Lilienthal») — аэрапорт у Берліне, пасля закрыцця ў кастрычніку 2008 года Тэмпельхофа з'яўляецца адзіным дзеючым аэрапортам у горадзе. Размешчаны ў раёне Тэгель адміністрацыйнай акругі Райнікэндорф.


На месцы будучага аэрапорта ў 1930 года адкрыўся ракетны палігон. Аэрапорт быў пабудаваны ў 1948 годзе і з 1988 года носіць імя Ота Ліліенталя. Для многіх авіякампаній і пасажыраў (пераважна з заходняй часткі горада) Тэгель з'яўляецца любімым аэрапортам, таму магчымасцяў для запуску новых рэйсаў і стаянкі новых самалётаў практычна няма. Эксплуатантам аэрапорта з'яўляецца «Berliner Flughafen-Gesellschaft mbH» (BFG).

Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ракетны палігон Тэгель быў урачыста адкрыты 27 верасня 1930 года Рудольфам Небелем. З пачаткам блакады Берліна ў 1948 годзе было пачата будаўніцтва па тых часах самай доўгай узлётна-пасадачнай паласы даўжынёй 2400 м. Будаўніцтва было завершанае за два месяцы. Першы самалёт прызямліўся на ёй 5 лістапада 1948, а афіцыйнае адкрыццё адбылося толькі ў канцы снежня.
Аэрапорт адкрыўся для грамадзянскіх авіяперавозак 2 студзеня 1960 года. З 1975 года па 1985 гады Тэгель быў адзіным пасажырскім аэрапортам Заходняга Берліна: Тэмпельхоф быў зачынены для грамадзянскай авіяцыі. Пасля аб'яднання Германіі ў Тэгель пачалі ажыццяўляцца рэйсы авіякампаніі «Lufthansa», якая не мела гэтай магчымасці ў сувязі з асаблівымі правамі саюзнікаў пасля Другой сусветнай вайны.

У 2005 годзе пасажыраабарот павялічыўся на 4,4% і дасягнуў 11.530.000 чалавек. З 2008 года Тэгель з'яўляецца адзіным аэрапортам Берліна.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
- ↑ Віківандроўка — 2006.
- ↑ https://www.berlin-airport.de/de/presse/presseinformationen/verkehrsstatistik/index.php?vs_month=12&vs_year=2018
- ↑ https://www.adv.aero/wp-content/uploads/2019/03/12.2018-ADV-Monatsstatistik.pdf
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аэрапорт Берлін-Тэгель