Аэрапорт Гамбург
Міжнародны аэрапорт «Гамбург» | |
---|---|
Flughafen Hamburg-Fuhlsbüttel | |
| |
ІАТА: HAM — ІКАА: EDDH | |
Інфармацыя | |
Тып | Публічны |
Краіна | |
Размяшчэнне | 8,5 км паўночней цэнтра Гамбурга |
Дата адкрыцця | студзень 1912 |
Уладальнік | Гамбург[1] і Hochtief Airport[d][1] |
Вышыня НУМ | 16 м |
Плошча | 440 000 м² |
Сайт | hamburg-airport.de |
Статыстыка | |
Гадавы пасажырапаток | 11 091 797[2] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гамбург (ням.: Flughafen Hamburg-Fuhlsbüttel) (IATA: HAM, ICAO: EDDH) — міжнародны аэрапорт Гамбурга, Германія. Размешчаны на адлегласці 8,5 кіламетраў ад цэнтра горада. Уваходзіць у лік пяці самых загружаных аэрапортаў краіны з пасажыраабаротам каля 12,84 млн. чалавек у год.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Міжнародны аэрапорт «Гамбург» лічыцца найстарэйшым дзеючым у Германіі. Ён быў адкрыты ў студзені 1911 года. У 90-х гадах XX стагоддзя яго планавалі перанесці далей на поўнач ад Гамбурга, але пазней ад праекту адмовіліся. Аэрапорт проста рэканструявалі: пабудавалі новыя будынкі інфраструктуры і абслугоўвання пасажыраў, гатэль, транспартныя пад'езды. Таксама правялі лінію Гарадской электрычкі.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Аэрапорт мае дзве узлётна-пасадачныя паласы з асфальтавым пакрыццём. Адна даўжынёй 3 250 метраў, другая - 3666 метраў. Абедзве УПП, а таксама стырновыя дарожкі і платформы гатовыя прымаць усе паветраныя судны, уключаючы Airbus A380. Менавіта тут гэты тып самалёта праходзіць працэс афарбоўкі перад перадачай авіякампаніям.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт аэрапорта Архівавана 10 ліпеня 2005. (англ.) (ням.)
- Аэрапорт Гамбурга — артыкул(недаступная спасылка)