Перайсці да зместу

Аэрапорт Берлін-Тэмпельгоф

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аэрапорт Берлін-Тэмпельгоф

Цэнтральны ўваход у аэравакзал
Краіна:
Рэгіён:
ФРГ
Берлін
Тып:
Код ІКАА:
Код ІАТА:
EDDI
THF
Вышыня:
Каардынаты:
51м
52°28′23″ пн. ш. 13°24′14″ у. д.HGЯO
Мясцовы час: UTC +1/+2
Час працы: з 30 кастрычніка 2008 зачынены
Эксплуатант: Flughafen Berlin-Schonefeld GmbH
Сайт: berlin-airport.de


Узлётна-пасадачныя палосы (УПП)
Нумар Памеры Пакрыццё
09R/27L 1840 м асфальт
09L/27R 2094 м асфальт
Спіс аэрапортаў

Аэрапорт Берлін-Тэмпельгоф (ням.: Flughafen Berlin-Tempelhof, IATA: THF, ICAO: EDDI) — аэрапорт у Берліне, функцыянаваў з 1920-х гг па 2008 год. Размяшчаецца ў раёне Тэмпельгоф, унутры кольцавай лініі S-Bahn.

Размяшчэнне аэрапортаў у ваколіцах Берліна

Тэмпельгофскае поле, на якім быў пабудаваны аэрапорт Тэмпельгоф, раней служыла ў якасці плацу для страявой падрыхтоўкі. У 1909 годзе Орвіл Райт прадставіў тут свой лятальны апарат, праводзіў паказальныя палёты і ўсталяваў некалькі рэкордаў. У 1922 годзе поле зраўнялі і ўмацавалі, а ў 1923 годзе тут з'явілася два першыя ангары. Першая авіялінія злучыла Берлін з Кёнігсбергам. Адсюль пасля здачы аэрапорта ў эксплуатацыю 6 красавіка 1926 быў здзейснены першы рэгулярны рэйс авіякампаніі «Lufthansa» (тады яшчэ «Deutsche Luft Hansa AG») у Цюрых. Ужо ў 1927 годзе да аэрапорта Тэмпельгоф - першаму ў свеце - была падведзена лінія метрапалітэна.

У 1930-я гады па аб'ёме перавозак Тэмпельгоф значна пераўзыходзіў аэрапорты Парыжа, Амстэрдама і Лондана. Аднак тэхнічныя магчымасці аэрапорта былі хутка вычарпаныя, і ў 1934 годзе архітэктарам Эрнстам Загебілем быў прадстаўлены план яго пашырэння, у адпаведнасці з якім аэрапорт змог бы абслугоўваць да шасці мільёнаў пасажыраў у год (у 1934 годзе - толькі 200 тысяч чалавек).

Аэравакзал плошчай ў 284 тысяч м². стаў па тых часах самым буйным будынкам у свеце. Ён таксама з'яўляецца і адным з самых доўгіх будынкаў: агульная даўжыня дугападобнай часткі будынка складае каля 1,2 км. Пакрытае травой лётнае поле авальнай формы мела у дыяметры каля двух кіламетраў і дазваляла досыць лёгкім самалётам таго часу, як, напрыклад, "Junkers Ju 52", дакладна не садзіцца і ўзлятаць супраць ветру. Будаўніцтва працягвалася і пасля пачатку вайны ў 1939 годзе, але і да 1945 года аэрапорт яшчэ не быў цалкам дабудаваны. Станцыя метрапалітэна была адпаведна перанесена да новага будынку аэрапорта.

  • Frank Schmitz: Flughafen Tempelhof. Berlins Tor zur Welt. be.bra Verlag, Berlin 1997, ISBN 3-930863-32-4.
  • Laurenz Demps, Carl-Ludwig Paeschke: Flughafen Tempelhof. Die Geschichte einer Legende. Ullstein Verlag, Berlin 1998, ISBN 3-550-06973-1.
  • Elke Dittrich: Ernst Sagebiel — Leben und Werk (1892—1970). Lukas Verlag, Berlin 2005, ISBN 3-936872-39-2.
  • Elke Dittrich: Der Flughafen Tempelhof in Entwurfszeichnungen und Modellen 1935—1944. Lukas Verlag, Berlin 2005, ISBN 3-936872-52-X.
  • Philipp Meuser: Vom Fliegerfeld zum Wiesenmeer. Geschichte und Zukunft des Flughafens Tempelhof. Quintessenz Verlag, Berlin 2000, ISBN 3-8148-0085-0.
  • André Hoffmann: Der nationalsozialistische ‚Weltflughafen‘ Berlin-Tempelhof — seine Entstehung und Bedeutung. Magisterarbeit Philipps-Universität, Marburg 2002.