Перайсці да зместу

Аэрапорт Шарм-эль-Шэйх

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аэрапорт Шарм-эль-Шэйх
араб. مطار شرم الشيخ الدولي‎
ІАТА: SSH[1] — ІКАА: HESH
Інфармацыя
Краіна
Дата адкрыцця май 1968
Эксплуатант Egyptian Airports Company[d]
Вышыня НУМ 43 ± 1 м[2]
Статыстыка
Гадавы пасажырапаток 9 046 690[3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аэрапорт Шарм-эль-Шэйх (ІАТА: SSH, ІКАО: HESH)) — інтэрнацыянальны аэрапорт у Шарм-эль-Шэйху, Егіпет. Гэта трэці па колькасці наведвальнікаў аэрапорт у Егіпце пасля Каірскага і Хургадскага аэрапортаў.[4] З'яўляецца хабам для Air Cairo, абслугоўваецца ўрадам Егіпта.

Аэрапорт быў адкрыты 14 траўня 1968 года як база ВПС Ізраіля. Пасля падпісання егіпецка-ізраільскай мірнай дамовы ў 1979 годзе і адыходу Ізраіля з Сінайскага паўвострава быў зноў адчынены ў якасці грамадзянскага аэрапорту.

Зноскі

  1. 1 2 World Airport Traffic Report / Airports Council International — 2014.
  2. ↑ http://www.geonames.org/6297298
  3. ↑ https://fracs.aero/2026/04/28/air-transport-data-bulletin-april-2026/
  4. ↑ https://azfreight.com/airports/a1500ssh.cfm Архівавана 25 снежня 2018. A-Z World Airports Online — Егіпецкія аэрапорты — Міжнародны аэрапорт Шарм-эль-Шэйх (2010)