Аўгуста Джакамеці
Аўгуста Джакамеці | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 16 жніўня 1877[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 чэрвеня 1947[1][4][…] (69 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, дызайнер |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | сімвалізм[7] |
![]() |
Аўгуста Джакамеці (іт. Augusto Giacometti, 16 жніўня 1877, Стампа — 9 чэрвеня 1947, Цюрых) — швейцарскі мастак.
Жыццё і творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Аўгуста Джакамеці з’яўляўся буйным прадстаўніком постмадэрнізму і постсімвалізму, быў майстрам вітража і манументальнага насценнага жывапісу, а таксама плакатнага мастацтва. Быў членам сям’і мастакоў, скульптараў і архітэктараў Джакамеці, стрыечны брат мастака Джавані Джакамеці.
Джакамеці займаўся маляваннем з дзяцінства. Вывучаў жывапіс з 1894 па 1897 год у цюрыхскай Школе прыкладнога мастацтва, затым — у Парыжы і ў Фларэнцыі. З 1915 года жыў у Цюрыху.
У Цюрыху ўступіў у масонскую ложу Вялікай швейцарскай ложы Альпіна.
Першы вялікі свой заказ А. Джакамеці атрымлівае на роспіс прыёмнай залы ў паліцэйскім упраўленні Цюрыха (Джакамеці-хол). У 1929 годзе мастак стварыў каляровыя вітражы для лютэранскай царквы ў Фраўэнфельдзе (кантон Тургаў). У 1937 годзе зрабіў вітражы для хору ў царкве Адэльбадэн. Мастак выкарыстоўваў у сваіх творах яркія, зіхатлівыя фарбы.
Аўгуста Джакамеці з’яўляецца адным з першых мастакоў XX стагоддзя, якія спрабавалі працаваць у стылі бесперадметнага, абстрактнага мастацтва.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #11869460X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
- ↑ Augusto Giacometti
- ↑ Augusto Giacometti — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ Augusto Giacometti
- ↑ Antonio Augusto Giacometti — 2006.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ RKDartists