Аўлакомніум
| Аўлакомніум | |||||||||||||||||||
| Аўлакомніум балотны (Aulacomnium palustre) | |||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
|
Aulacomnium Schwägr. | |||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||
Аўлакомніум (Aulacomnium) — род брыевых імхоў сямейства аўлакомніевых.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Аўлакомніум балотны — двухдомная расліна. Утварае зялёныя або жоўта-зялёныя густалямцаватыя дзярнінкі. Сцёблы вышынёй да 10—15 см, простыя або галінастыя. Лісце даўжынёй да 3 мм, падоўжана-ланцэтнае. Каробачка падоўжана-яйцападобная, гарбатая, нахіленая, на жоўта-чырвонай ножцы. Спараносіць летам. Вегетатыўнае размнажэнне лістападобнымі вывадкавымі цельцамі, сабранымі ў шарападобныя галоўкі на доўгіх ножках. У аўлакомніума двухполага вывадкавыя цельцы верацёнападобныя.
Арэал і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Вядома 9 відаў. Пашыраны ў Паўночным паўшар'і. На Беларусі на балотах, забалочаных лугах і лясах расце аўлакомніум балотны (Aulacomnium palustre); пагаршае якасць лугоў, торфаўтваральнік. Радзей, пераважна на гнілой драўніне ў вільготных лясах, трапляецца аўлакомніум двухполы (Aulacomnium androgynum).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рыкоўскі Г. Ф. Аўлако́мніум // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 86. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Аулакомниум: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)