Аўстралійскі рэферэндум (1999)
Аўстралійскі рэферэндум 1999 | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Унесці змены ў Канстытуцыю для ператварэння Аўстралійскага Саюза ў рэспубліку на чале з Прэзідэнтам замест Каралевы і Генерал-губернатара, абіраемым дзвюма трацінамі членаў Парламента
| |||||||||||||||||||||||
Аўстралійскі рэферэндум 1999 года быў праведзены на тэрыторыі ўсёй краіны і ўтрымліваў два пытанні: ці жадаюць жыхары пераўтварыць краіну з каралеўства Садружнасці ў рэспубліку і па змене канстытуцыі.
Рэспубліканцы Аўстраліі некалькі дзесяцігоддзяў да рэферэндума мелі ў краіне даволі моцныя пазіцыі. У лютым 1998 года ў Канберы прайшоў Канстытуцыйны канвент, большасць дэлегатаў якога прагаласавала за пераўтварэнне Аўстраліі ў рэспубліку.[1]
Сам рэферэндум быў праведзены 6 лістапада 1999 года. За пераўтварэнне ў рэспубліку выказалася 45,13%,[2] за змяненне канстытуцыі — 39,34 %.[3] Пры гэтым, ва ўсіх суб’ектах Аўстраліі, акрамя Сталічнай тэрыторыі, за рэспубліку прагаласавала меней 50%, за змену канстытуцыі — ва ўсіх без выключэння.
Рэспубліканцы былі настроены правесці новы рэферэндум у найбліжэйшыя гады, але дата вызначана не была. У канцы 2005 года было праведзена апытанне, у якім 46% апытаных пажадалі, каб Аўстралія стала рэспублікай. Аднак, 34% выказаліся за тое, каб кіраўніком краіны быў брытанскі манарх, пры гэтым 52% не пажадалі, каб наступным кіраўніком Аўстраліі стаў Прынц Уэльскі Чарлз, за якога выказаліся толькі 29% грамадзян Аўстраліі.[4][5]
Дата правядзення наступнага рэферэндуму па змене дзяржаўнага ладу нявызначана. У сакавіку 2007 года тагачасны прэм’ер-міністр Аўстраліі манархіст Джон Говард выказаў сумненне, што Аўстралія стане рэспублікай, пакуль ва ўладзе знаходзіцца каралева Елізавета II.[6]
Зноскі
- ↑ Дзяржаўны лад Аўстраліі Архівавана 15 чэрвеня 2009.
- ↑ Summary of Results — Republic
- ↑ Summary of Results — Preamble
- ↑ Аўстралія жадае стаць рэспублікай
- ↑ Аўстралійцы жадаюць бачыць Аўстралію рэспублікай Архівавана 9 ліпеня 2011.
- ↑ MIGnews Рэактыўныя Навіны | Палітыка | Пакуль кіруе каралева, Аўстраліі рэспублікай не быць Архівавана 30 лістапада 2012.