Перайсці да зместу

Канбера

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Канбера
Canberra
35°18′10″ пд. ш. 149°08′30″ у. д.HGЯO
Краіна  Аўстралія
Статус сталіца
Рэгіён Аўстралійская сталічная тэрыторыя
Галоўны міністр Джон Стэнхоўп
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 12 сакавіка 1913
Плошча 805,6 км²
Вышыня цэнтра 888 м
Тып клімату субтрапічны кантынентальны
Водныя аб’екты Lake Burley Griffin[d]
Часавы пояс UTC+10, летам UTC+11
Насельніцтва
Насельніцтва
  • ▲473 855 чал. (чэрвень 2024)[1]
Шчыльнасць 427 чал./км²
Афіцыйная мова англійская
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 0251, 0252, 0261, 0262
Паштовы індэкс 2600–2617

act.gov.au (англ.)
Паказаць/схаваць карты


Канбера (Аўстралія)
Канбера
Канбера


Мапа

Ка́нбе́ра (англ.: Canberra) — сталіца Аўстраліі. З насельніцтвам, якое перавышае 470 тысяч чалавек, Канбера з’яўляецца найбуйнейшым горадам Аўстраліі, размешчаным усярэдзіне краіны, а не на ўзбярэжжы.

Горад знаходзіцца ў паўночнай частцы Аўстралійскай сталічнай тэрыторыі за 280 км на паўднёвы захад ад Сіднея і за 650 км на паўночны ўсход ад Мельбурна.

У 1908 годзе тэрыторыя сучаснай Канберы была абраная ў якасці будучай сталіцы Аўстралійскага Саюза, што стала кампрамісам паміж двума найбуйнейшымі гарадамі краіны, Сіднеем і Мельбурнам, якія супернічалі паміж сабой за гэты статус. Пасля праведзенага міжнароднага конкурсу на лепшы дызайн у аснову будучага будаўніцтва, якое пачалося ў 1913 годзе, быў узяты план чыкагскіх архітэктараў Уолтэра Бёрлі Грыфіна і Марыёна Махоні Грыфіна. Для планіроўкі Канберы ўзялі канцэпцыю горада-сада, якая прадугледжвае шырокія зоны натуральнай расліннасці, з-за чаго аўстралійцы празвалі сталіцу «bush capital» (у перакладзе з англійскай «сталіца-зараснік»). Нягледзячы на тое, што росту і развіццю горада перашкодзілі Першая сусветная вайна і Вялікая дэпрэсія, пасля Другой сусветнай вайны Канбера стала квітнеючым горадам.

З’яўляецца рэзідэнцыяй аўстралійскага ўрада, у Канберы знаходзяцца парламент Аўстраліі, Вярхоўны суд, Аўстралійскі нацыянальны ўніверсітэт і шматлікія міністэрствы і агенцтвы. У горадзе таксама знаходзяцца грамадскія і культурныя ўстановы дзяржаўнага значэння, такія як Нацыянальная галерэя Аўстраліі і Нацыянальны музей Аўстраліі. Федэральны ўрад робіць найбуйнейшы ўнёсак у валавы прадукт горада і з’яўляецца найбуйнейшым працадаўцам у Канберы.

ГодКолькасць
2011 357 222 [2]
2014 381 488
2021 452 670 [3]
2024 473 855 [1]

Адукацыя і культура

[правіць | правіць зыходнік]

Аўстралійская акадэмія сіл абароны, Канберскі ўніверсітэт.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]